Беларусь і Фінляндыя маюць усе перадумовы для пашырэння супрацоўніцтва - пасол

         Фінляндыя разлічвае на больш актыўнае развіццё эканамічных сувязей з беларускімі партнёрамі.
Беларусь для фінскага бізнесу - прывабны рынак для развіцця біяэканомікі. Гэта тэма стала галоўнай на Беларуска-фінляндскім форуме. У Фінляндыі ў сферы «чыстых тэхналогій» працуюць больш за дзве тысячы прадпрыемстваў: частку праектаў замежныя партнёры гатовы рэалізаваць у беларускіх рэгіёнах. І гаворка не толькі пра экспарт тэхналогій, але і пра стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Адзін з верагодных сцэнараў супрацоўніцтва - будаўніцтва новага смеццеперапрацоўчага завода ў Гомелі. Цікавяцца госці і сельскай гаспадаркай. Санкцыі моцна пацяснілі фінскіх аграрыяў у Расіі. І калі яны створаць у Беларусі сумесныя сельгаспрадпрыемствы, то перад імі адкрыецца рынак не толькі Расіі, але і ўсяго Еўразійскага эканамічнага саюза.
Беларуска-фінляндскаму форуму - дзевяць гадоў. Ён не мае пастаяннай прапіскі і ў розныя гады праходзіў у Мінску, Хельсінкі, Гродна і Турку: за гэты час у нашай краіне адкрыліся больш за 30 прадпрыемстваў з удзелам фінскага капіталу.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
21.20 Kooperationsbrücken (DE)

Dalej:
21.40 Grüne Welt (DE)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

22.05.24 - 18.00
22.05.24 - 19.00