Беларусь гатова абмяркоўваць з АБСЕ любыя актуальныя пытанні

Беларусь гатова абмяркоўваць з АБСЕ любыя актуальныя пытанні. Аб гэтым заявіў cтаршыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са спецыяльным каардынатарам місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснікам старшыні ПА АБСЕ Кентам Харстэдам.

"Любыя пытанні, нават самыя тонкія на ваш погляд, пэўныя дэталі мы гатовы абмяркоўваць і даваць адказы", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Пры гэтым ён прапанаваў Кенту Харстэду не толькі азнаёміцца з ходам выбарчай кампаніі ў парламент, але вывучыць сацыяльна-палітычную сітуацыю ў краіне, звярнуць увагу на тое, як развіваецца беларуская эканоміка, як Беларусь выбудоўвае міжнародныя адносіны. "Кола пытанняў, якія могуць быць прадметам нашага абмеркавання, не абмяжоўваецца толькі тымі пытаннямі, якія датычацца падрыхтоўкі і правядзення выбараў у парламент", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Запрашаючы міжнародных наглядальнікаў да азнаямлення з ходам выбарчай кампаніі, Беларусь дэманструе адкрытасць і прыхільнасць дэмакратычным прынцыпам, падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі. Разам з тым ён адзначыў, што "не для АБСЕ, не для Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а менавіта ў інтарэсах беларускага народа робіцца ўсё, каб выбары былі свабоднымі, адкрытымі, каб народ мог праявіць сваё волевыяўленне дэмакратычным шляхам".

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
02.00 Sociedad civil (ES)

Dalej:
02.20 Société civile (FR)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

16.07.25 - 17.00
16.07.25 - 18.00