фота:www.noc.by
Беларуская спартсменка Марыя Мамашук (вагавая катэгорыя да 63 кг) заваявала сярэбраную ўзнагароду алімпійскага турніру па жаночай барацьбе. У фінальным паядынку Марыі Мамашук процістаяла японка Рысака Каваі. Ужо на першай мінуце беларуска прапусціла атаку ў ногі, за што яе саперніца зарабіла 2 балы. Мамашук спрабавала контратакаваць, але японскай атлетцы ўдавалася стрымліваць наступальныя парывы беларускі. Да канца першага перыяду сустрэчы лік быў 2:0 на карысць Каваі.
Заключная трохмінутка таксама прайшла пад дыктоўку японкі. Яна змагла правесці практычна аналагічную атаку той, якая ў яе атрымалася ў першым перыядзе: прайшла ў ногі беларусцы і зноў атрымала 2 балы. Пад канец паядынку Рысака Каваі ўдалося яшчэ адно рэзультатыўные дзеянне, ацэненае зноў на 2 балы. Такім чынам, яна выйграла паядынак з сухім лікам 6:0.
Дэбютантка Алімпійскіх гульняў Марыя Мамашук, выступаючы на даване ў Рыа, перамагла прадстаўніцу Казахстана Кацярыну Ларыёнаву (у 1/8 фіналу; лік - 8:2), шведку Катарыну Ёхансен (у 1/4 фіналу; 7:2) і амерыканскую атлетку Алену Піражкову (у 1/2 фіналу; 3:2).
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz