Гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас перамоў з членам Палітбюро ЦК Кампартыі Кітая Мэн Цзяньчжу. Прэзідэнт падкрэсліў, што чакае асабістай сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і спадзяецца на традыцыйны абмен меркаваннямі па самых актуальных пытаннях.
У сваю чаргу Мэн Цзяньчжу падкрэсліў, што разглядае будучы візіт Прэзідэнта як найважнейшую падзею ў беларуска-кітайскіх адносінах. Ён падкрэсліў, што прыехаў з прадстаўнічай кітайскай дэлегацыяй, у тым ліку, для падрыхтоўкі візіту беларускага лідара ў Кітай. Кітайскі госць адзначыў, што па выніках будучых перамоў на вышэйшым узроўні чакаецца падпісанне шэрагу важных дакументаў. Усе яны будуць накіраваны на ўмацаванне дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz