Арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2020", якая пройдзе з 20 кастрычніка 2020 года па 10 красавіка 2021 года ў Дубаі, створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі нумар 332р ад 15 жніўня 2016 года, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце беларускага ўрада. Аргкамітэт узначаліла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.
Згодна з распараджэннем, першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка зацверджаны генеральным камісарам секцыі Беларусі на "ЭКСПА-2020" у Дубаі (ААЭ), а Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Раман Галоўчанка - намеснікам генеральнага камісара.
Арганізацыйнаму камітэту даручана забяспечыць падрыхтоўку нацыянальнай экспазіцыі. Пры неабходнасці камітэт упаўнаважаны прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz