Шэсць новых праектаў з удзелам беларускіх ВНУ будзе прафінансавана па праграме Erasmus+

Шэсць праектаў з удзелам беларускіх ВНУ адабрана для фінансавання ў рамках інструмента "Стварэнне патэнцыялу ў сферы вышэйшай адукацыі" праграмы Erasmus+. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.

У адпаведнасці з патрабаваннямі па рэалізацыі праграмы неабходна, каб у праекце ўдзельнічалі як мінімум тры ўніверсітэты з краін праграмы (краіны ЕС), а таксама не менш як два ўніверсітэты з не менш як дзвюх краін-партнёраў. Калі праект рэалізуецца ў нацыянальным выкананні, то магчымы ўдзел толькі адной краіны-партнёра, але тады неабходны ўдзел як мінімум трох універсітэтаў. Так, у рабоце над праектам "Прыкладная вучэбная праграма па асваенні касмічнай прасторы і робататэхнічных інтэлектуальных сістэмах" будуць задзейнічаны Беларусь, Казахстан, Расія (19 партнёраў).

Удзельнікамі праекта "Павышэнне інавацыйнай кампетэнцыі і прадпрымальніцкіх навыкаў у галіне інжынернай адукацыі" стануць Арменія, Беларусь, Грузія, Казахстан (16), а праекта "Навучальны беспілотнік" - Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова (11). Адзін з праектаў рэалізуецца ў нацыянальным выкананні. Размова ідзе аб "Стымуляванні развіцця кампетэнцый у беларускай вышэйшай адукацыі".

Усяго адабрана 147 праектаў. У прыватнасці, ад Арменіі адабрана 6, ад Азербайджана - 3, Грузіі - 9, Малдовы - 4, Украіны - 7. З удзелам расійскіх ВНУ будзе прафінансавана 16 праектаў.

Праграма Erasmus+ прыйшла на змену знаёмым у Беларусі праграмам Еўрапейскай камісіі для сферы вышэйшай адукацыі Tempus і Erasmus Mundus у 2014 годзе. Яна разлічана на сямігадовы перыяд дзеяння (да 2020 года) і тэматычна накіравана на адукацыю, прафесійнае навучанне, моладзь і спорт.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
13.00 News (EN)

Dalej:
13.20 Music For All (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

16.07.25 - 17.00
16.07.25 - 18.00