Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з прадстаўнікамі індыйскай кампаніі "Лок-Бета Фармасьюцікалз Прайвіт Лімітэд", паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
На сустрэчы абмяркоўвалася, у прыватнасці, арганізацыя работы створанага РУП "Белмедпрэпараты" і кампаніі "Лок-Бета Фармасьюцікалз Прайвіт Лімітэд" сумеснага прадпрыемства ў Скідзелі. Бакі пацвердзілі дасягнутыя раней дамоўленасці наконт будаўніцтва ў два этапы: праектаванне і зацвярджэнне праекта ў 2016 годзе, увод у эксплуатацыю прадпрыемства ў 2017 годзе.
Акрамя таго, вызначана, што паралельна ў Міністэрстве аховы здароўя будзе ажыццяўляцца рэгістрацыя лекавых прэпаратаў, якія будуць вырабляцца ў Беларусі з удзелам кампаніі "Лок-Бета Фармасьюцікалз Прайвіт Лімітэд".
Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтаваў увагу прадстаўнікоў індыйскага бізнесу на актывізацыі далейшага супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці лекавых прэпаратаў, у тым ліку ў частцы пашырэння лінейкі выпускаемых у Беларусі лекаў.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz