Яе ўзначаліць аўстрыйскі парламентарый Гізела Вурм. У складзе дэлегацыі таксама спецдакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні. Запланаваныя сустрэчы з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў, Цэнтрвыбаркама, Міністэрства замежных спраў і дыпкорпуса. Акрамя таго, на гэтым тыдні Мінск наведае віцэ-старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецыяльны каардынатар на парламенцкіх выбарах у Беларусі Кент Харстэд. Цэнтрвыбаркам ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы акрэдытаваў 7 наглядальнікаў, ад Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе — 2. Акрамя таго, раней ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ акрэдытацыю атрымаў 51 прадстаўнік, а ад місіі Садружнасці Незалежных Дзяржаў — 183. Такім чынам, агульная колькасць замежных удзельнікаў маніторынгу на выбарах у Палату прадстаўнікоў 11 верасня - 243 чалавекі. Іх колькасць будзе павялічвацца.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz