Беларусь зацікаўлена ў прыцягненні інвестыцый і прапануе Кітаю каля 200 інавацыйных праектаў, - паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін. Гэта праекты практычна ва ўсіх сферах, у тым ліку, у галіне медыцыны, нанатэхналогій, машынабудавання. У дні форуму плануецца падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве Беларускага інавацыйнага фонду з 10 венчурнымі кампаніямі Кітая. У перспектыве гэта супрацоўніцтва можа перарасці ў стварэнне асобнага беларуска-кітайскага венчурнага фонду.
Будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" прыкметна паскорылася. Гэта на мерапрыемстве паведаміў галоўны выканаўчы дырэктар Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку Ху Чжэн. Плануецца, што да канца верасня цалкам завершыцца будаўніцтва ўсіх інфраструктурных аб'ектаў для першай чаргі парку, - адзначыў Ху Чжэн. Таксама эксперт падкрэсліў значнасць мінскага форуму і зацікаўленасць кітайскага боку ў далейшым супрацоўніцтве з нашай краінай.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz