БДІПЧ запросіць 400 кароткатэрміновых наглядальнікаў у дзень выбараў у Беларусі. Аб гэтым журналістам заявіла кіраўнік місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.
Ключавая каманда місіі складаецца з 10 экспертаў, якія працуюць у Мінску, і 38 доўгатэрміновых наглядальнікаў, якія будуць размешчаны па ўсёй краіне. Эксперты і наглядальнікі прадстаўляюць 23 краіны.
Каэтана дэ Зулуета Оўтрам адзначыла, што місія размешчана ў адказ на адкрытае запрашэнне Міністэрства замежных спраў. Ужо адбыліся сустрэчы ў МЗС і Цэнтрвыбаркаме. Паводле слоў кіраўніка місіі, эксперты ў ходзе назірання будуць сустракацца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, палітычных партый, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і СМІ.
Напярэдадні ў Беларусі завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Іх рэгістрацыя стартавала сёння і прадоўжыцца да 11 жніўня. Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz