Беларусь і Калумбія маюць намер актывізаваць супрацоўніцтва ў палітычнай і эканамічнай сферах. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Калумбіі ў Расіі Альфонса Лопесам Кабальера.
"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама развіцця дагаворна-прававой базы беларуска-калумбійскіх адносін", - праінфармавалі ў дыпламатычным прадстаўніцтве.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Калумбіяй устаноўлены ў снежні 1992 года. Па выніках 2015 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $28,2 млн.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz