Папярэдняя місія ПАСЕ па назіранні за выбарамі наведае Беларусь 8-11 жніўня, - паведамляецца на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Акрамя таго, на 13 -15 жніўня запланаваны візіт у Беларусь намесніка старшыні парламенцкай асамблеі АБСЕ, спецыяльнага каардынатара АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі Кента Харстэда. Між тым, у Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прайшла сустрэча сакратара камісіі Мікалая Лазавіка з саветнікам, кіраўніком аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Джымам Казенсам. Замежнаму госцю расказалі аб выніках работы міжведамаснай групы па вывучэнні рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, падыходах да іх рэалізацыі падчас парламенцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Нагадаем, парламенцкія выбары ў Беларусі назначаны на 11 верасня.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz