Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 12-14 ліпеня прыме ўдзел у пасяджэнні Генасамблеі ААН высокага ўзроўню па правах чалавека ў Нью-Ёрку. Яго тэма - "ААН 70 - правы чалавека ў цэнтры глабальнага парадку дня". Валянцін Рыбакоў прадставіць падыходы Беларусі ў галіне правоў чалавека ў кантэксце выканання новага парадку дня ў галіне развіцця да 2030 года. У межах візіту намеснік міністра правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам ААН. Плануецца абмеркаваць беларускую ініцыятыву па падтрымцы традыцыйнай сям'і, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках праектаў тэхнічнай дапамогі па лініі ЮНІСЕФ для краін з сярэднім узроўнем даходу, да якіх адносіцца Беларусь.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz