Фота: www.rec.gov.by
У краіне працягваецца кампанія па выбарах у парламент. Дарэчы, беларусы могуць увайсці ў міжнародную групу назіральнікаў ад АБСЕ. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека набірае персанал. Вакансіі могуць заняць грамадзяне з 57 краін, якія ўваходзяць у Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Усяго Бюро мае намер запрасіць 400 кароткатэрміновых і 40 доўгатэрміновых назіральнікаў. Яны зоймуцца маніторынгам рэгістрацыі кандыдатаў, агітацыі і асвятлення выбараў у прэсе.
Між тым, высокі ўзровень палітычнай актыўнасці ў парламенцкую кампанію чакае старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Па словах Лідзіі Ярмошынай, аб гэтым можна меркаваць па тым, як пачалася выбарчая кампанія і як актыўна заявілі аб сабе партыі, у тым ліку апазіцыйныя.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz