фота: www.president.gov.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з Сусветным банкам. Гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам. Прэзідэнт, у прыватнасці, адзначыў падтрымку Сусветнага банка ў фінансаванні інфраструктурных праектаў, такіх як будаўніцтва і рэканструкцыя дарог, ачыстка вады, мінімізацыя наступстваў катастрофы на ЧАЭС, перапрацоўка бытавых адходаў. Зараз з удзелам Сусветнага банка ў Беларусі рэалізуецца цэлы шэраг праектаў на агульную суму амаль $ 1 млрд.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz