Беларусь разлічвае да 2020 года ўвайсці ў топ-30 рэйтынгу Doing Business

 

Беларусь разлічвае да 2020 года ўвайсці ў топ-30 рэйтынгу Doing Business, паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц, перадае БЕЛТА.

Ён канстатаваў, што калі б удалося ў адзін момант рэалізаваць усё запланаванае, то цяпер Беларусь займала б 7-е месца ў рэйтынгу. "Мы падлічылі мерапрыемствы на так званым калькулятары рэйтынгу, які прапануе Сусветны банк. Аказалася, краіна магла б апынуцца на 7-м месцы. Але мы разумеем, што ўсе гэтыя мерапрыемствы плануецца рэалізаваць да 2020 года. За гэты час іншыя краіны таксама пройдуць свой шлях развіцця", - растлумачыў Пётр Арушаньянц.

Паводле яго слоў, на працягу бліжэйшай пяцігодкі чакаецца рост долі малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП да 32 працэнтаў. Колькасць работнікаў суб'ектаў МСП, ІП і наёмных асоб будзе складаць 35 працэнтаў ад колькасці занятых у эканоміцы.

У бліжэйшым будучым плануецца карэкціроўка крытэрыяў аднясення суб'ектаў гаспадарання да МСП. "Плануем распрацаваць стратэгію развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года і зацвердзіць яе да канца 2017-га", - расказаў Пётр Арушаньянц.

Ён падкрэсліў, што чакаецца сур'ёзная работа па ўдасканаленні адміністрацыйных працэдур. У прыватнасці, будзе створаны электронны рэестр адміністрацыйных працэдур для бізнесу, а таксама ўведзена працэдура ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
12.20 Voices of the Century (EN)

Dalej:
12.40 Ministry of Foreign Affairs Reports (EN)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

24.07.25 - 17.00
24.07.25 - 18.00