Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, які, нагадаем, зараз старшынствуе ў Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, прапанаваў аб'явіць 2016-ы ў Еўразійскім эканамічным саюзе Годам паглыблення эканамічных адносін саюза з трэцімі краінамі. На думку прэзідэнта Казахстана, пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў павінна стаць імпульсам для павышэння ролі аб'яднання на ўсім кантыненце. Для дыверсіфікацыі важным з'яўляецца выкарыстанне інструментаў мытна-тарыфнага і тэхнічнага рэгулявання. Пры гэтым яны павінны цалкам адпавядаць правілам Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Важнае значэнне Казахстан таксама надае і фармаванню ў саюзе агульнага фінансавага рынку.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz