фота: Уладзімір Скварцоў (www.belta.by)
Дыпламаты Беларусі і Ізраіля зробяць усё, каб мінімізаваць наступствы закрыцця пасольстваў. Гэта заявіў пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў. Па яго словах, ёсць разуменне неабходнасці захаваць дасягнуты ўзровень узаемадзеяння, аднак адмова ад такога важнага канала міждзяржаўнай камунікацыі, якім з'яўляюцца пасольствы, не можа не адбіцца на інтэнсіўнасці двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах. Дыпламат лічыць, што закрыццё пасольстваў ускладніць кааперацыю па лініі бізнес-супольнасцей, пазбавіць многіх грамадзян магчымасці атрымліваць консульскія паслугі. Прэцэдэнт з закрыццём пасольства Ізраіля ў Беларусі па фінансавых прычынах ужо меў месца ў 2003 годзе. Але менш як праз год дыпмісія аднавіла сваю дзейнасць. Уладзімір Скварцоў падкрэсліў, што Беларусь, як і тады, не з'яўляецца ініцыятарам закрыцця пасольства і лічыць гэта памылковым. Мінск не бачыць іншага выхаду, як на прынцыпе ўзаемнасці таксама спыніць фунцыянаванне свайго пасольства ў Тэль-Авіве.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz