Першая еўрапейская канстытуцыя выдадзена на беларускай мове (аўдыя)

«Канстытуцыя Піліпа Орліка» ў перакладзе на беларускую мову (фота: https://www.nlb.by/)


 

Адна з першых у Еўропе – «Канстытуцыя Піліпа Орліка» – упершыню выдадзена на беларускай мове. Пераклад быў ініцыяваны Мінскім грамадскім аб’яднаннем украінцаў «Заповіт», ідэю падтрымала Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Выданне аб’ядноўвае прадстаўнікоў дзвюх краін і актуалізуе гістарычныя сувязі, паколькі нарадзіўся Піліп Орлік на тэрыторыі нашай краіны – у вёсцы Касута Вілейскага раёна Мінскай вобласці.


Падчас прэзентацыі новага выдання (фота: https://www.nlb.by/)


 

«Канстытуцыя Піліпа Орліка» заклала аснову дэмакратычных прынцыпаў. У дакуменце, створаным ўкраінскім гетманам у 1710 годзе, упершыню раздзялялася заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада. У канстытуцыі даследчыкі знаходзяць шэраг каштоўных сведчанняў пачатку XVIII стагоддзя.


Копія лацінамоўнай версіі «Канстытуцыі Піліпа Орліка», перададзенай у Нацыянальную бібліятэку Беларусі паслом Швецыі Крысцінай Юханесан (фота: https://www.nlb.by/)



Пра сувязь Піліпа Орліка з беларускай зямлёй, унёсак у сусветную гісторыю і адраджэнне яго імя ў нашыя дні міжнароднаму радыё «Беларусь» распавялі кіраўнік Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Заповіт» Галіна Калюжная і перакладчык тэксту канстытуцыі, навуковы супрацоўнік аддзела археаграфіі і крыніцазнаўства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ягор Сурскі:

 

 

 
Emisión por internet
Now:
07.20 Tydzień: wydarzenia i ludzie (PL)

Next:
07.40 W świecie białoruskiej literatury (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
concurso de autofotos
 
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones