Заяўка ўдзельніка

Конкурс "Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням"


З 1 красавіка 2018 года Радыё «Беларусь» сумесна з фондам «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 году» праводзіць конкурс творчых фотаработ («сэлфі») «MINSK2019: Маё прывітанне II Еўрапейскім гульням»!

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць фотаздымак падчас заняткаў спортам або на фоне спартыўных аб'ектаў, размясціць на ім любым спосабам хэштэг #MINSK2019 і даслаць нам адным з наступных спосабаў:

- прымацаваць яго да спецыяльнай формы зваротнай сувязі вышэй на старонцы

або

- даслаць на адрас электроннай пошты minskgames2019@gmail.com

Увага! Дасылаючы фота на электронную пошту, абавязкова пазначце:

1. Фамілія, уласнае імя (творчы псеўданім) удзельніка

2. Адрас электроннай пошты

3. Мабільны тэлефон

4. Паштовы адрас

5. Дадатковая інфармацыя (па жаданні).

Накіроўваючы фатаграфію, удзельнікі конкурсу згаджаюцца на публікацыю сваіх імёнаў і фатаграфій ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, а таксама на правядзенне інтэрв'ю для сродкаў масавай інфармацыі, калі гэта, на думку арганізатараў конкурсу, будзе спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу конкурсу і арганізатараў.

Кожны канкурсант зможа адправіць толькі адну фатаграфію.


Заяўкі і фатаграфіі прымаюцца з 1 красавіка па 25 кастрычніка 2018 года.

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі ад Белтэлерадыёкампаніі, а таксама камплектамі запрашальных квіткоў на падзеі спартыўнай праграмы Еўрапейскіх гульняў і парадна-спартыўнай экіпіроўкай Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь.

З поўным тэкстам Палажэння аб конкурсе можна азнаёміцца тут.

А вось и конкурсныя фота:


Арцём з Канады перадае прывітанне II Еўрапейскім гульням!


Муад Белгрыд перадае прывітанне з Марока:

"Добры дзень, дзякуй за выдатныя праграмы. Жадаю паспяховага правядзення Еўрапейскіх гульняў!"


Дзмітрый Дунец з Витебска:

"Прывітанне Еўрапейскім гульням! Галоўнае - не баяцца і слухать трэнера".


Сябры з Барысава дасылаюць прывітанне II Еўрапейскім гульням:

"Дасылаем усім прывітанне з Барысава і жадаем такога жа добрага надвор'я!"


Анастасія со своёй сяброўкай з Вітебску передаюць спартыўнае прывітанне!


Махамдсалех Абдулла перадае спартыўнае прывітанне з Емену!


Вікторыя Шахно даслала нам конкурснае фота з каментарыем:

"Прывітанне з мінскага клуба "Фудасін" ад каратыстаў! Непахісны дух з вамі!"

 


Дзіна Антоніа Разетта з італьянскага горада Альбіньязега перадае прывітанне II Еўрапейскім гульням! Дзіна даслаў нам фота сваёй пляменніцы:

"Прывітанне, сябры! Як бачыце, мая пляменніца Вірджынія рыхтуецца стаць выбітнай мотаспартсменкай. Прывітанне і і найлепшыя пажаданні з Італіі, Дзіна".

 


Спартыўнае прывітанне ад Лізы Жыжаль з Мінска!

 


II Еўрапейскія гульні вітае Вадзім Ляхоўскі з Ваўкавыска!


Атыліё Торрэш з Партугаліі дасылае спартыўнае прывітанне II Еўрапейскім гульням!


Прывітанне з Індзіі ll Еўрапейскім гульням дасылае Мухаммад Шамім Салахудзін і клуб "Залатыя арлы"!

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
20.40 Беларуская эканоміка ў развіцці (Англ)

Далей:
21.00 Навіны (Англ)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання