Інфармацыйнае вяшчанне


Першыя выпускі навін выйшлі ў эфір 11 мая 1962 года - у дзень нараджэння радыё. Спачатку яны гучалі па-беларуску, а з 1998 года інфармацыю слухаюць і на рускай мове. Кожную гадзіну замежнаму слухачу прапануецца дзесяць хвілін аператыўных, актуальных і найбольш цікавых паведамленняў пра падзеі ў краіне на самыя розныя тэмы. Асноўная задача - паказаць дзень нашага жыцця ва ўсёй яго разнастайнасці. Нашы госці - вядомыя палітыкі і эканамісты, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дзеячы культуры, радавыя грамадзяне Беларусі, прадстаўнікі беларускіх дыяспар за мяжой.

Кожную суботу і нядзелю ў эфіры гучаць дайджэсты, у якіх мы інфармуем вас аб найбольш важных падзеях тыдня ў жыцці нашай краіны.

 
інтэрнэт вяшчанне