1. ТЭРМІНЫ І ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ВІКТАРЫНЫ
1.1. Тэрміны правядзення Віктарыны: сакавік 2014 года – май 2014 года.
1.2. Віктарына праводзіцца па наступных тэмах: насельніцтва, тэрыторыя, дзяржаўны лад, гісторыя, культура, спорт, турызм.
1.3. Удзел у Віктарыне прымаюць замежныя грамадзяне без абмежавання ўзросту і сацыяльнага статусу.
2. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ ВІКТАРЫНЫ
2.1. Віктарына праводзіцца на працягу трох месяцаў бягучага года, складаецца з пяці тураў (перыядычнасць выхаду ў эфір – адзін раз на два тыдні). Вынікі кожнага тура вызначаюцца па колькасці набраных балаў: 1-е месца – 5 балаў, 2-е месца – 4 балы, 3-е месца – 3 балы.
2.2. Перыядычнасць правядзення тураў: 2 разы на месяц (кожны першы і трэці тыдзень месяца).
2.3. Пераможцамі Віктарыны становяцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках 5-ці тураў. Вынікі Віктарыны падводзяцца ў маі 2014 года, узнагароджанне пераможцаў – у чэрвені 2014 года.
2.4. Парадак правядзення Віктарыны размяшчаецца на сайтах Радыё “Беларусь” і Белтэлерадыёкампаніі.
2.5. Арганізатары Віктарыны не нясуць адказнасці за страту дакументаў пры перасылцы, магчымыя перабоі і памылкі ў рабоце электроннай пошты.
2.6. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Падрабязная інфармацыя, навіны Віктарыны, яе вынікі размяшчаюцца на сайтах Радыё “Беларусь” і Белтэлерадыёкампаніі, а таксама асвятляюцца ў межах аднайменнага праекта ў эфіры Радыё “Беларусь”.
3. ЖУРЫ ВІКТАРЫНЫ І КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ АДКАЗАЎ УДЗЕЛЬНІКАЎ
3.1. У склад журы Віктарыны ўваходзяць члены творчай групы па правядзенні Віктарыны з ліку супрацоўнікаў Радыё “Беларусь”, галоўнай дырэкцыі замежных сувязей, прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі.
3.2. Адказ можа быць дасланы толькі па электроннай пошце ў аўдыё- і відэафармаце (хранаметраж не больш за 5 хвілін), а таксама ў выглядзе тэкставага файла (аб'ёмам не больш за 2 старонкі шрыфтам Times New Roman, 14-ы кегль).
3.3. Крытэрыі ацэнкі (пры роўных умовах):
- правільнасць і паўната адказа;
- мастацкі густ і арыгінальнасць;
- дата паступлення адказа.
3.4. Арганізатары Віктарыны маюць права ўносіць змены ў тэрміны прыёму і апрацоўкі дасланых матэрыялаў.
4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ
4.1. Пераможцы Віктарыны будуць узрагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. У якасці прыза за першае месца прапануецца ўдзел у мерапрыемствах ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут