Паўтары тысячы старонак, чатыры стагоддзі гісторыі, безліч таямніц — самае вялікае, дарагое, прыгожае і загадкавае выданне Вялікага Княства Літоўскага аднавілі ў Беларусі. Факсіміле Берасцейскай Бібліі зрабіла Нацыянальная бібліятэка. Першыя 11 кніг адпраўляюцца на радзіму. Гэта падарунак Брэсту на 1000-годдзе.
Выдавецкаму праекту папярэднічала вялікая даследчыцкая праца. Якое дачыненне да Берасцейскай Бібліі меў Жан Кальвін? Колькі на выданне ахвяраваў Мікалай Радзівіл Чорны? Спальванне Берасцейскай Бібліі – праўда ці міф? – пра гэта і не толькі нашаму радыё распавёў каардынатар і навуковы кіраўнік праекта па перавыданні, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша.
Спецыялісты паўгода шукалі магчымасці для факсімільнага аднаўлення Берасцейскай Бібліі. Нават сёння складана знайсці тэхніку, якая б не толькі магла надрукаваць аркушы такога фармату, але і захаваць усе асаблівасці арыгінала. У выніку кнігу надрукавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Факсіміле атрымалася нават крыху цяжэйшым за арыгінал - 15 кг. Пераплёт кожнага асобніка рабіўся ўручную. Папярэднічалі гэтаму сур’ёзныя навуковыя дэбаты: які матэрыял выбраць для аправы, якой скурай абцягваць, як упрыгожыць.
Берасцейскую Біблію плануюць выпускаць камерцыйным тыражом. Любы ахвотны можа замовіць асобнік і аформіць на ўласны густ.
— Кніжны блок аднолькавы, друкуецца на адной тэхніцы, але пераплёт розны. Можна выбраць матэрыялы, элементы дэкору. Усё, як ў 16 стагоддзі, калі пераплёт не быў часткай выдання.
Помнік рэфармацыі, кніга, друкаваная лацінкаю на польскай мове, – Берасцейскую біблію доўгі час не ўспрымалі як частку беларускай культуры. Сёння стаўленне змянілася: бібліятэкі мараць аб гэтай кнізе, а Брэст зноў можна назваць горадам Бібліі. Тут адкрыўся помнік Берасцейскай Бібліі, ладзяцца тэматычныя экскурсіі, спектаклі расказваюць гісторыю старажытнай кнігі і яе стваральнікаў. Выпуск факсіміле таксама спрыяе цікавасці да Берасцейскай Бібліі, яе вяртанню ў нашу культуру.
Фота сацыяльныя сеткі
Аўтар - Таццяна Гаргалык
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí