Сын Змітрака Бядулі: «Не мае значэння, на якіх мінскіх могілках будзе пахаваны бацька, галоўнае, каб было месца, куды можна прыйсці і пакласці кветкі» (інтэрв'ю)

Яфім Плаўнік, сын беларускага класіка Змітрака Бядулі


 

«Не мае значэння, на якіх мінскіх могілках будзе пахаваны бацька, галоўнае, каб было месца, куды можна прыйсці, пакласці кветкі», – кажа Яфім Плаўнік, сын беларускага класіка Змітрака Бядулі. Нагадаем, астанкі пісьменніка, які памёр у эвакуацыі ў 1941 і пахаваны ў Казахстане, перавязуць у Беларусь у бліжэйшы час. Гэтым займаецца дабрачынны Фонд Марыі-Магдалены Радзівіл. Размовы аб перапахаванні Бядулі на радзіме вяліся даўно: і ў савецкі час, і ў сучаснай Беларусі. Яфім Самуілавіч спадзяецца, што на гэты раз усё атрымаецца.

 


Самуіл Яфімавіч Плаўнік (псеўданім Змітрок Бядуля) – беларускі і савецкі пісьменнік і паэт. Падчас Другой сусветнай вайны быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр у эвакуацыі 3 лістапада 1941 года. Быў пахаваны ў г.Уральску, Рэспубліка Казахстан. Змітрок Бядуля пакінуў багатую літаратурную спадчыну: паэмы, аповесці, раман, апавяданні, нарысы, казкі.

 

Вердыкт Купалы: «Бесхрыбетны!»

У кватэры Яфіма Плаўніка на бачным месцы два партрэты: на адным Змітрок Бядуля з Максімам Багдановічам, на другім – з Янкам Купалам.
Купала і Бядуля пасябравалі ў 1913-ым, яшчэ ў нашаніўскі перыяд. Разам рабілі газету і здымалі кватэру. Да іх нярэдка прыходзілі аўтары-пачаткоўцы, неслі рукапісы. Купала няўдалыя спробы пяра адпраўляў наўпрост у сметніцу. Далікатны і мяккі Бядуля да кожнага ставіўся ўважліва, чытаў, выпраўляў, рабіў пазнакі. Янка Купала такога зразумець не мог і празваў сябра бесхрыбетным.
У 1920-м Я. Купала правёў два месяцы ў бальніцы. Па словах Я. Плаўніка, да яго не выстройвалася чарга з ахвотнікаў даведацца пра здароўе. Пастаянна прыходзілі толькі яго бацька і цёткі Рэня (Ірына)
і Геня. Сёстры Змітрака Бядулі былі не толькі прыгажунямі, але і выдатна спявалі. Забаўлялі паэта беларускімі, рускімі, яўрэйскімі песнямі. 

- Геня была падобная на «Невядомую» Крамскога ... Блізкія адносіны былі ў Купалы і яго жонкі Уладзіславы Францаўны з сёстрамі Бядулі заўсёды, Ірына нават некаторы час жыла ў іх з нованароджанай дачкой:

 

 

 

Бядуля і «Страцім-лебедзь»

– З 1915 Змітрок Бядуля жыў з сёстрамі ў Мінску. У іх заўсёды бывала шмат гасцей: пісьменнікі, акцёры, мастакі, музыканты. Адзін знаёмы неяк папрасіў даць прытулак на пару тыдняў «добраму інтэлігентнаму хлопцу, які нават вершы піша, праўда, крыху хворы». Гэтым хлопцам быў Максім Багдановіч, – расказвае Яфім Самуілавіч.
Паэт быў ужо цяжка хворы, сухоты перайшлі ў адкрытую форму. Пры ўсёй сваёй прывабнасці і інтэлігентнасці ў хвіліны абвастрэння хваробы, а гэта здаралася ўсё часцей, Багдановіч станавіўся злым і з'едлівым. Бядуля прыводзіў да яго прафесараў, яны давалі рэкамендацыі і лекі, спрабавалі на час палегчыць стан, але выратаваць Максіма ўжо не маглі.
Замест некалькіх тыдняў Багдановіч правёў у доме Бядулі пяць месяцаў. У гэты час ён напісаў многія знакавыя творы, у тым ліку «Пагоню», паэму «Страцім-лебедзь».
Пасля смерці Багдановіча З. Бядуля напіша:


Са струнамі ліры і струны душы
Парвалісь...
...Далёка ад роднай мяжы
Пайшоў наш паэт той адвечнай дарогай,
Што йдзець аж да Самага Бога.

 

 

«У куце сядзіць мядзведзь, хустку вышывае...»

– Я добра памятаю даваенны час, нашу мінскую кватэру, пакой бацькі з працоўным сталом пад модным тады зялёным абажурам, шафы з кнігамі, –- кажа Яфім Плаўнік.
Змітрок Бядуля дома бываў рэдка. Дзеці, Яфім і
Зоя, заўсёды змагаліся за яго ўвагу: хто зручней уладкуецца на каленях у бацькі, каб паслухаць казку ці верш:
– У куце сядзіць мядзведзь, хустку вышывае, а лісічка-невялічка хатку прыбірае.
Адзін з самых яркіх дзіцячых успамінаў Яфіма Самуілавіч: бацька прывёз з камандзіроўкі ў Грузію дзіва – трохколавы веласіпед. Праўда, радасць была нядоўгай - цацку скралі ў першы ж вечар.
– Дзіўна, але я памятаю і 37 год. (заўв. У 1937-м Яфіму Плаўніку было 3 гады). Я сябраваў з Юлікам і Додзікам – дзецьмі паэта і публіцыста Ізі Харыка. Загуляўшыся, мы пачыналі шумець, выходзіў іх бацька, сварыўся, што перашкаджаем працаваць. Потым іх сям'я знікла...
Па адной з версій, Ізі Харык расстраляны ў Мінску ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 1937, па іншай – загінуў ва Унжлагу.

 

 

«Можа, недзе далёка, ў нязведаным краі…»

«Можа, недзе далёка, у нязведаным краі (…) Мо, я сам буду скора канаць?», - напісаў некалі Змітрок Бядуля. І гэтыя словы сталі прароцтвам.
З пачаткам вайны многія пісьменніцкія сям'і, у тым ліку і Бядулі,
пераехалі з Мінска ў Мар'іну Горку.
- Там было шмат нашых сяброў, у тым ліку Вольскія, сям'я Крапівы. Самай прыгожай дзяўчынкай была дачка Кузьмы Чорнага Іра, яна плавала ў сажалцы з гарлачыкамі, як русалка, - успамінае Яфім Самуілавіч.
А пасля і зусім давялося пакінуць Беларусь. У эвакуацыі Плаўнікі жылі ў Піжме Горкаўскай вобласці, потым у пасёлку Новыя Бурасы Саратаўскай.

- Бацька яшчэ некаторы час заставаўся ў Мінску. Прыехаў пазней з нашай бабуляй Ханай. Тое, што адшукаў нас, рызыкуючы жыццём, было цудам. Гэтаму радаваліся не толькі мы, але і ўсе нашы сябры.

Калі вайна пачала падступаць, бежанцы рушылі далей. У таварным вагоне – 40 чалавек. Прыпынкі на кожным паўстанку – прапускалі цягнікі, якія ішлі на захад з тэхнікай і салдатамі. Недалёка ад Уральска ў Змітрака Бядулі здарыўся інфаркт. Пісьменніка не стала 3 лістапада 1941.
Яфіму Самуілавічу да гэтага часу балюча ўспамінаць тыя дні.
– Ва Уральску гастраляваў віцебскі тэатр. Ён і хаваў бацьку. Усё гэта было падобна на сапраўднае тэатральнае дзейства. Труну для развітання паставілі на пастамент, зацягнуты чырвоным палотнішчам. Падымацца трэба было па высокіх прыступках. Памятаю, як цяжка мне было туды караскацца.
Акцёры дапамаглі бежанцам – тэатральныя грымёркі на некалькі месяцаў сталі для іх домам. Потым пачаліся кватэры, якія практычна не абаграваліся. Многія дзеці хварэлі і паміралі. Яфім Самуілавіч кажа, што таксама павінен быў памерці: два разы хварэў на запаленне лёгкіх, а ў сястры быў сыпны тыф.
– Праўда, бежанцы заўсёды атрымлівалі 250 грамаў хлеба, дзецям давалі яшчэ і гарачае: катлету, якая пахла мясам, і крыху пюрэ.
Пасля вяртання ў Мінск сям'я Змітрака Бядулі некалькі гадоў жыла па знаёмых. У маленечкай кватэры цёткі Ірыны, у Міхаіла Клімковіча (заўв. Беларускі паэт, драматург, празаік і крытык, аўтар тэксту гімна Беларусі «Мы, беларусы»). Потым, дзякуючы ўдаве Я. Купалы Уладзіславе Луцэвіч, яны атрымалі двухпакаёвую кватэру.
Тут заўсёды маглі спыніцца сябры, якія вызваліліся са сталінскіх лагераў. Так Яфім Самуілавіч пазнаёміўся з многімі выдатнымі людзьмі, напрыклад, з пісьменнікам Барысам Мікулічам.
–- Той час мне запомніўся бясконцымі размовамі, былі і смех, і слёзы...
Удава Змітрака Бядулі была ўпэўненая, што пасля вайны ў Беларусі створаць яго музей, але ў Саюзе пісьменнікаў сказалі, што «яўрэйскі хлопец, яшчэ і ешыботнік, не можа быць адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы». Пытанне знялі. Музея Бядулі ў нас няма да гэтага часу, затое ёсць у далёкім Уральску. На магіле пісьменніка мясцовыя ўлады усталявалі помнік.
У свой час у Мінск прыязджала дырэктар уральскага музея, звярталася да беларускіх калег і ў бібліятэку Леніна, ёй давалі любыя матэрыялы.
– З музея Я. Купалы
ва Уральск перадалі вялікую колькасць унікальных дакументаў. А мама аддала многія рэчы бацькі, у тым ліку ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Сам Яфім Самуілавіч ва Уральску не быў, меркаваць пра цяперашні стан помніка можа толькі па фота. Ён таксама не ведае, што з музейнай экспазіцыяй.
– Калі там цяпер гэта нікому не трэба, ёсць шмат музеяў у Беларусі, якія з задавальненнем прымуць гэтыя экспанаты.


 

Аўтар: Таццяна Гаргалык



27.02.2020г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры з нагоды вяртання астанкаў Змітрака Бядулі ў Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя.

 

Сын пісьменніка Яфім Плаўнік адзначыў:

Амаль 80 гадоў таму наша сям'я хавала бацьку. Я вельмі добра памятаю, як гэта адбывалася. Хаваў бацьку Коласаўскі тэатр, які якраз быў на гастролях ва Уральску. Труну для развітання паставілі на пастамент, зацягнуты чырвоным палотнішчам. Падымацца трэба было па высокіх прыступках. Памятаю, як цяжка мне, сямігадоваму, было туды караскацца. Сённяшняе дзейства я не ўспрымаю як штосьці змрочнае, гэта, можна сказаць, вяртанне на радзіму. Спадзяюся, што ў хуткім часе адбудзецца перапахаванне. Да гэтага наша сям'я спрабавала вярнуць бацьку на радзіму 6 разоў, гэта сёмы. Нарэшце ўсё атрымалася.

 

Разам з астанкамі З. Бядулі ў Мінск прывезлі шыльды з надмагільнай пліты. Як плануецца, яны будуць усталяваныя побач з філіялам музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка». У гэтым доме ў свой час жылі Змітрок Бядуля і Максім Багдановіч, бывалі многія вядомыя пісьменнікі і паэты. Музей гісторыі беларускай літаратуры зацікаўлены ў павелічэнні колькасці экспанатаў, звязаных са Змітраком Бядулем, адзначыў дырэктар установы Міхаіл Рыбакоў.

 

На розных этапах у праекце па вяртанні астанкаў З. Бядулі было задзейнічана больш за 40 чалавек. Уральск разам са старшынёй Фонду Марыі Магдалены Радзівіл Алесем Сапегам наведаў часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч. Паводле беларускага дыпламата, усе мерапрыемствы па вяртанні патрабавалі даволі значных матэрыяльных затрат. Вялікую фінансававую падтрымку аказаў Ганаровы консул Беларусі ў Лазане, мецэнат Андрэй Нажэскін.

 

 Фота з прэс-канферэнцыі: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
12.00 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
12.20 У свеце беларускага спорту (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны