Мінск і Душанбэ гатовы ўмацоўваць палітычны дыялог і падтрымліваць адно аднаго на сусветнай арэне

Мінск і Душанбэ гатовы ўмацоўваць палітычны дыялог і падтрымліваць адно аднаго на сусветнай арэне. Такія вынікі афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Таджыкістан.

Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон правялі маштабныя перамовы, падпісана дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва. У Гісары адкрылася зборачная вытворчасць беларускай сельгастэхнікі. Яна арыентавана ў тым ліку на рынкі трэціх краін. Прадстаўнікі дзелавых колаў Мінска і Душанбэ падпісалі шэраг кантрактаў на бізнес-форуме. У аўторак у Таджыкістане стартавала і нацыянальная выстава Беларусі, якую было вырашана прадоўжыць на тыдзень з-за вялікай цікавасці з боку бізнесменаў шэрагу краін.

 
інтэрнэт вяшчанне
частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

Беларусь сёння
Спадчына
Загрузка:
Дзень краіны
Загрузка:
Беларусь між народамі
Запрашаем у Беларусь!