"Трэба даводзіць да розуму". Чым здзіўляе неідэальная гаспадарка пад Мінскам, якую наведаў Прэзідэнт

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня наведаў пад Мінскам сельгаспрадпрыемства "Усход". Гэта інспекцыя ў палях стала прадаўжэннем сур'ёзнай размовы на селектарнай нарадзе тыдзень таму, дзе дэталёва абмяркоўваліся пытанні бягучай уборачнай кампаніі ў вёсцы.

Прыезд кіраўніка дзяржавы ў аграгарадок Атоліна ў Мінскім раёне быў нечаканым як для журналістаў, так і для мясцовых чыноўнікаў і кіраўнікоў прадпрыемства. Інфармацыя аб гэтым з'явілася толькі напярэдадні позна вечарам, а таму часу на падрыхтоўку і магчымыя спробы нешта прыхарашыць не было зусім.

Дзяржаўнае прадпрыемства "Усход" размешчана ў прыгарадзе Мінска. Гэта шматгаліновая гаспадарка, якая спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса БРЖ, кармоў, вырошчванні бульбы, збожжавых, рапсу, кукурузы, прадукцыі садоўніцтва, сыроў. Важна адзначыць, што яна ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Улічваючы геаграфічнае размяшчэнне, ведамасную падпарадкаванасць, ранейшую інфармацыю аб поспехах, былі спадзяванні ўбачыць ідэальную карцінку.

Аднак у рэальнасці ўсё ж мелі месца не "ўзорна-паказальныя" выступленні, а дзелавая размова. Гэта значыць, безумоўныя плюсы ў рабоце прадпрыемства ёсць, але далёка не ўсё ў парадку. І тут ёсць два бакі пытання - вытворчы і арганізацыйны. Да першага пытанняў няма - ураджаі, надоі - дай бог кожнаму прадпрыемству. А вось у астатнім ёсць пэўныя праблемы, і яны непасрэдна звязаны з перспектывамі развіцця прадпрыемства.

Пра рэкордныя ўраджаі і "бязвыхадную" сітуацыю

У гаспадарцы "Усход" Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу агледзеў поле з рапсам. Вынік вельмі добры - больш за 55 ц/га. "Я такога рапсу не бачыў, шчыра кажучы", - адзначыў ён.

Са спецыялістамі падрабязна абмеркавалі, як удалося гэтага дасягнуць. Далажылі кіраўніку дзяржавы і аб рабоце прадпрыемства ў цэлым.

Кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў пазней растлумачыў журналістам, што "Усход" - гаспадарка невялікая па тэрыторыі, а таму, каб накарміць існуючую колькасць жывёлы і атрымаць вынікі ў жывёлагадоўлі, мясцовыя аграрыі вымушаны вельмі сур'ёзна займацца інтэнсіфікацыяй раслінаводства. У тым ліку ўкараняюць лічбавізацыю працэсаў, што дае магчымасць павысіць эфектыўнасць прымаемых агранамічных рашэнняў і эканоміць сродкі.

Не толькі па рапсе, але і па іншых культурах у гаспадарцы дабіваюцца вельмі высокіх ураджаяў. Напрыклад, па азімым ячмені - больш за 107 ц/га, што ў 2-3 разы больш, чым у многіх іншых гаспадарках па краіне.

Добрую кармавую базу забяспечвае люцэрна - высокабялковая культура для жывёлагадоўлі. Атрымліваюць па 4-5 укосаў. Гэта важна, бо на прадпрыемстве падышлі ўжо да ўдояў 10 тыс. кг на карову.

Юрый Назараў адзначае, што інтэнсіфікацыя вытворчасці - гэта таксама тонкі разлік. Калі для невялікіх прадпрыемстваў, такіх як "Усход", - гэта адзіны варыянт і паратунак, то для буйных трэба лічыць усе затраты і ўзважваць. Каб атрымаць ураджай не 50-60 ц/га, а 100 і больш, акрамя захавання тэхналогій патрэбны і сур'ёзныя затраты. Гэта розныя апрацоўкі, пачынаючы ад хімпраполак і заканчваючы занясеннем угнаенняў.

"На гэтым рапсе ён, па-мойму, 15 разоў заходзіў з апрацоўкай. І тут тонкая грань - атрымаць 100 ц/га ўраджай, але ўкласці шмат або атрымаць 60 ц/га і абмежаваць крыху свае затраты. Мы гэты механізм адпрацоўваем, шукаем аптымальны варыянт. Але тут іншага варыянта няма, акрамя як атрымліваць высокія ўраджаі, першапачаткова ідучы на гэтыя затраты. Таму што колькасць жывёлы вялікая. Калі атрымліваць 50-60 ц/га, то мы проста не накормім жывёлу. Адпаведна, мы змяншаем колькасць атрыманага малака, а гэта штодзённая выручка, даходы гаспадаркі. У невялікіх гаспадарках відавочна - трэба рабіць з зямлёй усё, каб атрымліваць максімальна магчымыя ўраджаі", - падзяліўся падрабязнасцямі кіраўнік спраў Прэзідэнта.

Дарэчы, у час наведвання гаспадаркі Аляксандр Лукашэнка ўзнімаў пытанне і магчымага ўзбуйнення, перадачы дадатковых сельгасугоддзяў. Работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца.

"Мы за зямлю заўсёды. У мінулым годзе Акадэмія навук нам дала 100 га ў карыстанне на 3 гады. У гэтым годзе таксама вядзём размову аб тым, каб узяць зямлю, яе ў нас не хапае", - прызнаецца дырэктар прыдпрыемства "Усход" Віктар Сулім.

Галоўны аграном гаспадаркі Ігар Пратасеня падзяліўся з журналістамі сакрэтам такіх ураджаяў. Прызнаецца, што прайшоў усе ступені ў аграрнай справе. "Я люблю раслінаводства, сельгаскультуры. Галоўнае - любіць сваю працу і строга захоўваць тэхналогіі вырошчвання. Гэта дыктатура тэхналогій. Адну-дзве аперацыі выкінуў - не атрымаеш такога выніку", - сказаў ён.

Адзначае Ігар Пратасеня і той факт, што ў краіне ёсць усё для атрымання добрых ураджаяў: айчынная тэхніка, угнаенні, праца вучоных. Усё гэта разам з захаваннем тэхналогіі забяспечвае высокі вынік.

Пры гэтым аказваецца, што вялікая колькасць апрацовак зусім не робіць канчатковую прадукцыю "хімічнай", хоць вырошчванне таго ж рапсу патрабуе значнай хімічнай нагрузкі. "Усе работы праводзяцца ў начны час па ўзгадненні з пчалярамі. Паколькі з-за высокіх дзённых тэмператур можна атрымаць апёкі нават простай вадой", - расказаў галоўны аграном.

Але перыяды распаду прэпаратаў, што выкарыстоўваюцца для апрацоўкі, складаюць 10-20 дзён. Прадукцыю на перапрацоўчых прадпрыемствах старанна правяраюць і не выяўляюць ніякіх астаткавых пестыцыдаў. Гэта значыць на выхадзе прадукцыя цалкам чыстая.

Пра суперферму будучыні і значны "клубок пытанняў"

Пасля агляду рапсавага поля Аляксандр Лукашэнка прыехаў на збожжаток прадпрыемства. Паказальна, што беларускі лідар адразу звярнуўся за інфармацыяй аб ходзе спраў не да прадстаўнікоў начальства, а да радавых работнікаў. Тут правялі не больш як пяць-сем хвілін, а потым адразу заехалі на малочнатаварны комплекс па суседстве.

Надвор'е стаіць даволі спякотнае. Магчыма таму пах ад памяшканняў з жывёламі адчуваўся далёка за іх межамі. Ды і з выгляду комплекс не выклікае ўражання перадавога. Спачатку нават магло падацца, што тут не абыдзецца без значнай долі крытыкі з боку кіраўніка дзяржавы. Але разносу не адбылося, хоць Аляксандр Лукашэнка і адзначыў, што ўмовы ўтрымання жывёлы і ўзровень гаспадарання ў цэлым трэба павышаць.

І ў гэтым плане трэба ў бліжэйшы час прыняць практычнае рашэнне. Як растлумачыў Юрый Назараў, комплекс 1994 года пабудовы і ўжо ўстарэлы. Нягледзячы на гэта, у гаспадарцы атрымліваюць добрыя вынікі па малаку. Цяпер трэба вырашыць, альбо рэканструяваць існуючы комплекс, альбо ўвогуле будаваць новы недзе ў іншым месцы. Рашэнне на карысць другога варыянта зноў жа стрымліваюць аб'ектыўныя ўмовы Мінскага раёна - навокал населеныя пункты і іншыя аб'екты, а таму захаваць патрабуемыя санітарныя і экалагічныя нормы - задача з зорачкай. Акрамя таго, будаўніцтва цалкам новага комплексу - гэта і дадатковыя затраты.

"Доіш добра, малайчына. Але трэба будаваць сучасны комплекс", - сказаў кіраўнік дзяржавы кіраўніку прадпрыемства.

У цэлым жа, канстатаваў ён, стан цяперашняга комплексу ніжэйшы за сярэдні. "Добра, што ён тут мае тое, што не маюць іншыя. Па ўраджайнасці, па ўдоях", - адзначыў і станоўчы бок Аляксандр Лукашэнка. Ён даручыў прапрацаваць рашэнне па гэтым комплексе ў Атоліне. Пры гэтым вельмі пажадана не займаць землі сельгаспрызначэння, папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

"Трэба вызначыцца. Або аднаўляць і рэканструяваць, або будаваць штосьці новае. Хаосу і неразбярыхі тут шмат. Тут трэба проста навесці парадак, - падкрэсліў беларускі лідар. - Кожны кавалачак тут павінен быць апрацаваны і да восені павінен быць наведзены ідэальны парадак. Трэба даводзіць да розуму гаспадарку. Паглядзець, што тут неабходна, што патрэбна".

Дырэктар сельгаспрадпрыемства "Усход" Віктар Сулім расказаў журналістам, што ўжо вядзецца работа над праектам новага комплексу, "каб зрабіць звышферму будучыні". "Думаю, у верасні ўжо на нейкай стадыі выхаду будзе праект. Пакуль мы працавалі з тым, што ёсць. Але мы з усіх бакоў акружаны населенымі пунктамі і дзе мы ні спрабавалі б пабудаваць, усюды трапляем пад санітарныя нормы", - адзначыў ён.

Кіраўнік таксама прызнаўся, што доляй прэзідэнцкай крытыкі зусім не засмучаны, паколькі ў гаспадарцы таксама разумеюць свае недахопы. "У нас даволі высокая культура земляробства. Вырошчваем бульбу, садам займаемся. Усе напрамкі маем. Ёсць яшчэ над чым працаваць, каб гаспадарка была перадавой. Мы гэту работу абавязкова правядзём у кароткія тэрміны", - запэўніў Віктар Сулім.

Што датычыцца малочнатаварнага комплексу, то кіраўнік прадпрыемства ўсё ж схіляецца да варыянта рэканструкцыі. Лічыць, што яна дасць магчымасць у сучасных умовах зрабіць яго дастойным нават у тых рамках, у якіх ён знаходзіцца. Пры гэтым не цураецца вывучаць вопыт і іншых перадавых гаспадарак, дзе за апошнія гады запусцілі высокатэхналагічныя комплексы, рэгулярна бывае там на экскурсіях. "Выберам лепшае з лепшага і зробім сваё", - бадзёра адзначае ён.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак у рабоце гаспадаркі звязаны з бульбаводствам. Гэтай тэмай "Усход" займаецца сур'ёзна, прычым прадае не толькі таварную бульбу, але і насенную. Цяпер ёсць некалькі бульбасховішчаў. Пад гэтыя мэты былі пераабсталяваны шэраг існуючых будынкаў і складскіх памяшканняў. Але гэтага недастаткова. "Мы прыйшлі да разумення - каб займацца бульбаводствам, трэба мець адно сучаснае добрае бульбасховішча. А яно цягне за сабой перапрацоўку бульбы", - расказаў Юрый Назараў.

Пра нечаканую інспекцыю з паветра і на зямлі

Цяперашняя прэзідэнцкая інспекцыя мела пазапланавы характар, а наведванне канкрэтных аб'ектаў не было прадугледжана прэзідэнцкім графікам. Аляксандр Лукашэнка ўжо на месцы вырашаў, што менавіта паглядзець і куды заехаць. Чакаецца, што такая практыка будзе прадоўжана.

Стан спраў кіраўнік дзяржавы ацаніў у тым ліку з верталёта, пралятаючы над Мінскім раёнам. "Трэба за яго брацца прынцыпова, пачынаючы ад начальнікаў, - зрабіў ён выснову, сышоўшы з трапа верталёта. - У яго палі не пераараны. У Ждановічах, пасёлках па 2-3-5 гектараў наогул кінутыя землі. І гэта пад Мінскам. Страшэннае ўражанне. Я не скажу, што катастрофа. Але гэта не Мінскага раёна землі (размова аб патрэбным узроўні гаспадарання. - Заўвага БЕЛТА). Дрэнна".

Кіраўнік дзяржавы перад ад'ездам паведаміў аб намеры дадаткова азнаёміцца з сітуацыяй з паветра ў Мінскім, Дзяржынскім і шэрагу іншых раёнаў.

Пра сюрпрызы надвор'я і тактыку для аграрыяў

"Трэба паглядзець з тактыкай, цяпер ужо не па стратэгіі пытанне. Да нас набліжаецца значны фронт", - заўважыў беларускі лідар.

Таму цяпер трэба вызначыцца, на што ў першую чаргу кінуць асноўныя сілы ў ходзе ўборачнай, каб не дапусціць або мінімізаваць магчымыя страты.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што пасля непагоды, якая бушавала, ёсць шмат участкаў з палеглым збожжам на палях. Яго трэба ўбраць, паколькі, калі зноў пойдуць дажджы, яно канчаткова прападзе. З іншага боку, трэба дзейнічаць разумна, каб, уцягнуўшыся ва ўборку на палях з палегліцай, потым не страціць больш на добрых палях у выпадку чарговай непагоды.

Кіраўнік дзяржавы даручыў з улікам гэтых акалічнасцей прымаць аператыўныя рашэнні.

"Мы радаваліся, што нядрэнны год і іншае. Цяпер усё паспела адначасова. І рапс яшчэ не ўбралі, і збожжавыя каласавыя падышлі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка аб напружаным графіку работ.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
13.40 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
14.00 МЗС: навіны,аналіз, каментарыі (Ісп.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны