Прэзідэнт Беларусі пра адносіны з Азербайджанам: мы не дружым супраць трэціх краін, а робім усё ў імя нашых народаў

Фота: belta.by


Беларусь і Азербайджан не дружаць супраць трэціх краін, а робяць сваю справу ў імя інтарэсаў народаў дзвюх дзяржаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 кастрычніка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Азербайджана Алі Асадавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нягледзячы на розныя перыпетыі на міжнароднай арэне, па нашых адносінах, Беларусі і Азербайджана, вы і мой сябар, мой вельмі блізкі сябар і брат Ільхам Гейдаравіч (Аліеў, Прэзідэнт Азербайджана. - Заўвага БЕЛТА) павінны ведаць, што закрытых тэм у адносінах паміж Беларуссю і Азербайджанам няма, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Пры гэтым мы не парушаем ніякія нормы міжнароднага права, мы не дружым супраць трэціх краін, мы робім сваю справу ў імя нашых народаў".

Прэзідэнт адзначыў, што цёплыя адносіны паміж дзвюма краінамі склаліся яшчэ з часоў кіраўніцтва Азербайджанам Гейдара Аліева: "Мы былі вельмі дружныя, мы заўсёды знаходзілі паразуменне і падтрымку. І я часта Ільхаму Гейдаравічу, цяперашняму Прэзідэнту, гавару: дзякуй Богу, што нам удалося захаваць той узровень адносін, які быў у нас з яго бацькам".

"Таму калі ласка ў Беларусь. Вы для нас блізкі чалавек, вы прадстаўляеце вельмі блізкую краіну", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт звярнуў увагу, што Азербайджан адносіцца да ліку найбольш блізкіх для Беларусі краін разам з Расіяй.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў неабходнасць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых паміж бакамі ў час дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан у маі 2024 года. Гэта тэма, як расказаў Прэзідэнт, абмяркоўвалася ім напярэдадні з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам з акцэнтам на эканамічных аспектах двухбаковых адносін: "Ніякіх праблем няма. Адзінае, што ён сказаў: "Пажадана, каб хутчэй". Гэта добра, што ва ўрадзе прэм'ер-міністр разумее, што трэба сёння як мага хутчэй, таму што час такі".

"Калі ў выніку сённяшняга візіту і вашага знаходжання ў Беларусі мы знойдзем магчымасць паскорыцца, мы абавязкова паскорымся. Мы як прэзідэнты перашкаджаць гэтаму не будзем", - запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на наяўнасць узаемнай падтрымкі Беларусі і Азербайджана на міжнародных пляцоўках. "У нас праблем няма, мы падтрымліваем адзін аднаго, падтрымлівалі і будзем падтрымліваць. Я вельмі ўдзячны ўраду Азербайджана і Прэзідэнту за тую каласальную падтрымку, якую яны нам аказваюць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Нашы адносіны - гэта добрае перапляценне міждзяржаўных і асабістых адносін. Нашы асабістыя адносіны ўплецены ў тканіну міждзяржаўных адносін, і гэта садзейнічае таму ўзроўню, які мы маем па ўзаемаадносінах, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Скажыце, што мы можам зрабіць для Азербайджана, мы ўсё зробім. Так было да гэтага часу, так будзе і далей. Упэўнены, што і Азербайджан зробіць для нас усё, на што ён здольны. Таму што так было заўсёды".

У сваю чаргу Алі Асадаў падзякаваў за магчымасць сустрэчы. "Для мяне і для нашай дэлегацыі гэта вялікі гонар", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанне і найлепшыя пажаданні ад Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева: "Ён даручыў мне перадаць сяброўскае і брацкае прывітанне".

Алі Асадаў падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Азербайджанам гістарычна склаліся дружалюбныя адносіны, і Прэзідэнт Азербайджана надае ім асаблівае значэнне. Важна таксама, што добрыя адносіны склаліся і на ўзроўні лідараў краін.

"Мы, члены ўрадаў, абавязаны і з вялікім задавальненнем выконваем тое даручэнне, якое паставілі перад намі нашы кіраўнікі", - заявіў прэм'ер-міністр.

Ён нагадаў, што па выніках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан у маі бягучага года кіраўнікамі дзяржаў перад урадамі быў пастаўлены шэраг задач, якія цяпер з'яўляюцца дарожнай картай для сумеснай работы. "Мы прыехалі ў Беларусь з вялікай дэлегацыяй", - адзначыў Алі Асадаў.

Прэм'ер-міністр ад імя Прэзідэнта Азербайджана таксама аднавіў запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць Канферэнцыю бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP29), якая адбудзецца ў лістападзе бягучага года ў Баку.

"Калі Ільхам гаворыць, значыць, будзем", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Мы вялікае значэннем надаём Вашаму асабістаму ўдзелу, які гэтай канферэнцыі надасць асаблівы статус", - падкрэсліў Алі Асадаў.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
04.00 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
04.20 Міжнародны агляд (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны