Прэзідэнту Беларусі прадставілі канцэпцыю новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея. Дзё ён размесціцца і што ў ім будзе?

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 верасня сабраў нараду па пытаннях архітэктурнага рашэння і канцэпцыі экспазіцыі культурна-гістарычнага комплексу "Нацыянальны гістарычны музей", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў у пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы, на парадку дня нарады - прынцыповае і важнае пытанне для беларускай дзяржавы - аб будаўніцтве новага, сучаснага Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. "Павінен быць нармальны музей, куды асабліва малады чалавек зойдзе і выйдзе, пераканаўшыся ў тым, што мы маем права на сваю дзяржаўнасць, мы яе дабіліся, заслужылі цяжкай працай, потам і крывёю, пражыўшы нават не стагоддзе, а тысячагоддзе. І вось яна, гісторыя - на вачах", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Што ні адбывалася б вакол краіны, як бы мы ні былі заняты бягучымі пытаннямі, пытанні дзяржаўнага будаўніцтва заўсёды будуць у цэнтры нашай увагі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

За 30 гадоў суверэннага шляху ў гэтым напрамку ў Беларусі, паводле слоў Прэзідэнта, зроблена нямала. "Мы вызначыліся з падыходамі да гісторыі беларускай дзяржаўнасці, у цэлым дзяржаўнай палітыкі ў сферы гісторыі. Перасталі саромецца некаторых перыядаў нашай гісторыі. Гаворым аб гэтым сумленна, адкрыта, так, як мы гэта разумеем. Гэта актуальна гучыць напярэдадні Дня народнага адзінства. Дык вось музей - гэта чарговы этап у гэтай справе", - адзначыў Прэзідэнт.

Асноўная мэта - паказаць няпросты тысячагадовы шлях беларусаў да набыцця дзяржаўнасці. "Нягледзячы на ўсе палітычныя віхры, якія праносіліся над нашай краінай, беларускі народ змог захаваць і развіць свае адметныя ідэнтычнасць, мову, культуру, мае ўнікальны талент і вызначаецца асаблівай якасцю - міралюбнасцю. Мы прайшлі складаны шлях і дасягнулі высокіх вынікаў. Гэта павінна быць аб'ектам гонару, асабліва для нашай моладзі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў змесце экспазіцыі не павінна быць ніякага нацыяналістычнага або ўра-патрыятычнага перагібу. "У ёй трэба адлюстраваць аб'ектыўны погляд на нашу гісторыю, каб не толькі беларусы, але і іншыя народы маглі пагадзіцца з яе трактоўкай або, ва ўсякім разе, не маглі не прызнаць і адмаўляць яе. Маё асноўнае патрабаванне - выкласці гістарычныя факты максімальна праўдзіва", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Месца, падабранае для размяшчэння музея, кіраўнік дзяржавы лічыць аптымальным. Узвядзенне гэтага аб'екта завершыць аблічча раёна, які ўжо ў народзе назвалі кварталам беларускай дзяржаўнасці - побач з будынкамі Палаца Незалежнасці, Вярхоўнага Суда, плошчай Дзяржаўнага сцяга.

"Музей павінен стаць своеасаблівай візітнай карткай краіны. Захапляць як сучасным архітэктурным абліччам, так і ўнутраным напаўненнем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што такі аб'ект у Беларусі неабходна было даўно стварыць. "У любой больш-менш паважаючай сябе дзяржаве даўно фундаментальныя будынкі створаны, музеі створаны для таго, каб новае пакаленне ганарылася тым шляхам, які пройдзены папярэднімі пакаленнямі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт арыентаваў на тое, каб удзяліць асаблівую ўвагу архітэктурнаму рашэнню: "У ім павінна чытацца нацыянальная адметнасць краіны. У той жа час трэба максімальна прадумаць пытанні ўтрымання, эксплуатацыі будынка, інжынерных канструкцый і іншага". У афармленні музейнай экспазіцыі кіраўнік дзяржавы лічыць важным захаваць баланс традыцыйных канонаў і сучасных інфармацыйных сістэм. "Словам, музей павінен быць самым сучасным", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што трэба вывучыць вопыт узвядзення розных музеяў у іншых краінах і пры неабходнасці яго выкарыстоўваць.

"Мы ствараем (і мы гэта павінны разумець) аб'ект не на адзін год і не на два. У новым будынку музея нашчадкі ўбачаць узор стаўлення да свайго мінулага, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Музей павінен быць праўдзівым і аб'ектыўным. Ніякай палітызацыі, ніякага "ўра" ў дачыненні да Лукашэнкі, пятровых, сідаравых, якія нібыта вяршылі гісторыю, а народа пры гэтым не відаць. Усё павінна быць абсалютна аб'ектыўна і заслужана". Кіраўнік дзяржавы арыентаваў на тое, каб падкрэсліць асаблівыя старонкі гісторыі краіны, але ў той жа час і нічога не ўтойваць. "Гэта павінна быць адлюстраваннем той палітыкі, якую мы праводзім сёння ў Беларусі", - адзначыў ён.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Мінскі гарвыканкам сумесна з Міністэрствам культуры і гісторыкамі прапрацавалі ўсе гэтыя пытанні, аб чым было даложана ў час нарады.

Плануецца, што Нацыянальны гістарычны музей размесціцца ў Цэнтральным раёне Мінска на ўчастку паміж пр. Пераможцаў - вул. Арлоўскай і ракой Свіслач. Тут жа, дзе раней працаваў парк "Дрымлэнд", прапануецца стварыць парк Народнага адзінства, які стане часткай водна-зялёнага дыяметра горада.

Планіровачнае рашэнне будынка Нацыянальнага гістарычнага музея паўтарае контур карты Беларусі. Экспазіцыя музея будзе змяшчаць экспанаты і інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель, пачынаючы са старажытных часоў і заканчваючы сучаснасцю.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў растлумачыў, што на абазначанай тэрыторыі плошчай амаль 31 га плануецца стварыць не толькі музей, а цэлы музейна-паркавы ансамбль і назваць яго Паркам народнага адзінства. На гэтай тэрыторыі ўжо не вядзецца ніякага іншага будаўніцтва якіх-небудзь збудаванняў, і ёсць неабходнасць правесці добраўпарадкаванне, дабавіўшы сваю адметнасць, якой і стане новы парк і музей. "Гэта будзе сімвалам нашай краіны", - лічыць Уладзімір Кухараў.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.40 Знаёмцеся: Беларусь! (Араб.) (п.)

Далей:
03.00 Навіны (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны