Лукашэнка: Мінск выступае за справядлівы свет, і мы ідзём у Афрыку як сябры


 

Беларусь гатова дапамагчы Экватарыяльнай Гвінеі і краінам Афрыкі ў цэлым быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгам Нгемам Мбасога, перадае БЕЛТА.


Кіраўнік беларускай дзяржавы па выніках перагавораў у вузкім складзе адзначыў адкрытасць бакоў і гатоўнасць да абмеркавання шырокага спектра пытанняў.

Аб рэнесансе Афрыкі
 
"Відавочна, што Афрыка перажывае своеасаблівы рэнесанс. На нашых вачах яна становіцца ключом да ўстойлівага развіцця планеты ў дваццаць першым стагоддзі", - заявіў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, аб гэтым яскрава сведчаць сумесная міратворчая місія лідараў краін Афрыканскага саюза ва Украіну і Расію, актыўная роля Афрыкі ў БРІКС і Руху недалучэння.

"Краіны кантынента рашуча настроены выйсці з-пад дыктату заходніх транснацыянальных карпарацый, якія навязалі ім ролю сыравінных прыдаткаў, выпампоўваючы нафту, золата, газ, асуджаючы народы Афрыкі на ўбогае існаванне і голад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аб адрозненні Беларусі ад заходніх "дэмакратызатараў"

"Беларусь у адрозненне ад заходніх "дэмакратызатараў" гатова дапамагчы вам быць гаспадарамі на сваёй зямлі на карысць уласнага народа: стварыць нацыянальную прамысловасць, мадэрнізаваць сельскую гаспадарку, развіваць навуку і тэхналогіі. Працуючы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, сумесна з Расіяй і іншымі рэспублікамі былога Савецкага Саюза прапануем вашай краіне доступ да ўнікальных тэхналогій, тавараў і паслуг", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што Беларусь тры дзесяцігоддзі жыве пад націскам Захаду і катэгарычна не прымае любыя спробы націску. "Беларусы не толькі не маюць каланіяльных звычак, але і не спрабуюць нікому нічога навязваць. Мінск выступае за справядлівы, шматпалярны свет, і мы ідзём у Афрыку як сябры. Нашы тэхніку, тэхналогіі добра ведаюць на вашым кантыненце, а многія вашы ўрачы і інжынеры вучыліся ў беларускіх ВНУ, таму ў нас не павінна быць асаблівых цяжкасцей у наладжванні дыялогу. Упэўнены, не будзе", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аб тым, што гатова прапанаваць Беларусь

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што незалежнасць і суверэнітэт краіны - гэта перш за ўсё моцная эканоміка, а ў Беларусі ёсць вопыт і напрацоўкі, каб стаць актыўным удзельнікам сацыяльна-эканамічнага росквіту Афрыкі і канчатковага яе вызвалення ад прыгнёту былых метраполій.

Што датычыцца Экватарыяльнай Гвінеі, то Беларусь гатова дапамагчы ў індустрыялізацыі краіны, мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і забеспячэнні харчовай бяспекі, пастаўках шырокага спектра тэхнікі, іншай прамысловай і харчовай прадукцыі.

"Мы таксама маем добрыя кампетэнцыі ва ўзвядзенні сучасных мясамалочных і іншых перапрацоўчых комплексаў, разведцы і здабычы карысных выкапняў, рэалізацыі сумесных інфраструктурных праектаў. Шмат магчымасцей для супрацоўніцтва нам прадастаўляе гуманітарная сфера - навука, культура, адукацыя, турызм. Медыцынскую дапамогу самага высокага ўзроўню вашым грамадзянам могуць аказаць беларускія арганізацыі аховы здароўя. Мы можам дапамагчы вам і кадрамі ўрачоў, каб абучыць вашых грамадзян у галіне аховы здароўя, адукацыі, іншых гуманітарных напрамкаў. Нашы дасягненні ў галіне аховы здароўя вам вядомыя", - пералічыў кіраўнік дзяржавы перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

Аб ключавым звяне для бізнес-сувязей і сумеснай камісіі

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сумесная работа дзелавых колаў і нацыянальных гандлёва-прамысловых палат павінна стаць ключавым звяном у працэсе выбудоўвання і фарміравання новых устойлівых бізнес-сувязей.

"Важным крокам для развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва па выніках Вашага візіту будзе стварэнне Сумеснай камісіі. Прапаную даручыць міністрам замежных спраў як сустаршыням Сумеснай камісіі правесці яе першае пасяджэнне ў самыя кароткія тэрміны і вызначыць канкрэтныя планы і праекты, у тым ліку абапіраючыся на нашы дамоўленасці, - сказаў Прэзідэнт. - Мы адкрыты для дыялогу па ўсіх пытаннях, якія вас цікавяць, гатовы да прадметнага абмеркавання любых напрамкаў узаемадзеяння і напаўнення іх рэальным практычным зместам".

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.20 Пакаленне Next (Англ.) (п.)

Далей:
05.40 Зялёны сусвет (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны