Фота "Ваяр"
Прадпрыемствы беларускага ваенна-прамысловага комплексу прывязуць з міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму "Армія-2024", які праходзіць у падмаскоўным выставачным цэнтры "Патрыёт", шмат новых кантрактаў. Упэўненасць у гэтым выказаў у размове з журналістамі пасля агляду выставачнай экспазіцыі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.
Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Беларусь на форуме "Армія-2024" дэманструе поўны комплекс навінак свайго ваенна-прамысловага комплексу. "Мы бачым шмат наведвальнікаў, якія цікавяцца прадукцыяй ваеннага прызначэння Рэспублікі Беларусь. Думаю, нашы прадпрыемствы ВПК прывязуць шмат новых кантрактаў", - сказаў ён.
Паводле слоў дзяржсакратара Савета бяспекі, такія міжнародныя выстаўкі, як "Армія-2024" або "Нацыянальная бяспека - 2024", якая нядаўна прайшла ў Мінску, даюць магчымасць перш за ўсё сабраць сяброў. "Тут прадстаўлена ў большай ступені ваенная прадукцыя краін, якія выступаюць за мір і бяспеку, у процівагу краінам калектыўнага Захаду, якія гавораць пра дэмакратыю, а дэманструюць зусім іншыя падыходы. Парушэнне дзяржаўнай граніцы Беларусі ўкраінскімі беспілотнікамі і тое, што адбываецца ў Курскай і Белгародскай абласцях, сведчыць аб намерах Захаду, вось яго рэальны твар", - адзначыў ён.
Аляксандр Вальфовіч канстатаваў: дынаміка сучаснай абстаноўкі ў свеце і рэгіёне патрабуе прыняцця адэкватных мер рэагавання. "Сёння ні адна дзяржава паасобку не здольна процістаяць новым выклікам і пагрозам, якія пастаянна трансфармуюцца і маюць усё больш выяўлены транснацыянальны характар. Гэта аксіёма, - падкрэсліў ён. - У рамках прадстаўнічага міжнароднага форуму "Армія-2024" у нас ёсць магчымасць у нефармальнай абстаноўцы не толькі зверыць гадзіннікі, але і абмеркаваць найбольш вострыя, праблемныя пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі".
З улікам глыбіні крызісу ва Украіне, а таксама захавання напружанасці ў Еўрапейскім рэгіёне, на Блізкім Усходзе, у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне Аляксандр Вальфовіч назваў прыярытэтныя задачы на сучасным этапе. "На гэтым этапе мы лічым неабходным аказваць максімальна магчымае садзейнічанне мірнаму ўрэгуляванню ўкраінскага канфлікту і арганізацыі перагаворнага працэсу. Пры гэтым намі будуць прыкладзены ўсе намаганні для аднаўлення нармальнага дыялогу. Мінск заўсёды быў і застаецца бяспечнай пляцоўкай для такіх перагавораў", - заявіў ён.
Сярод прыярытэтных задач дзяржсакратар Савета бяспекі таксама назваў ахову дзяржаўнай граніцы і правядзенне ўзважанай прыгранічнай палітыкі з мэтай выключэння любых правакацый. "Сёння гэта актуальна як ніколі. Асобныя сілы за мяжой наўмысна імкнуцца ўцягнуць нас у канфлікт, пасеяць паніку і хаос на граніцы Саюзнай дзяржавы. Гэтага дапусціць нельга", - падкрэсліў ён.
Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Беларусь як донар міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі надзейна забяспечвае бяспеку Саюзнай дзяржавы. Сумесна з Расійскай Федэрацыяй прымаецца комплекс мер стратэгічнага стрымлівання з мэтай недапушчэння ўдару з заходняга фланга.
"І нарэшце, важнейшай задачай для нас з'яўляецца актыўны ўдзел у фарміраванні новай архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў рамках постканфліктнага светаўладкавання, - падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. - З'яўленне новых выклікаў і пагроз не толькі правярае на трываласць саюз Беларусі і Расіі, але і ўмацоўвае наша стратэгічнае партнёрства".
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут