Фота: belta.by
Эканамічны рост назіраецца ва ўсіх краінах СНД. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Ва ўсіх краінах Садружнасці назіраецца эканамічны рост. Другі год запар тэмпы росту ВУП у дзяржавах СНД перавышаюць сярэднесусветныя. Такая тэндэнцыя наглядна пацвярджае атрыманне канкрэтнай выгады кожнай дзяржавай-удзельніцай ад эканамічнай інтэграцыі ў рамках Садружнасці. Аднак нельга спыняцца на дасягнутым. Мы не можам ігнараваць турбулентнасць на сусветным рынку ў выніку розных абставін", - сказаў Аляксандр Турчын.
Прэм'ер-міністр абазначыў прыярытэтныя напрамкі эканамічнага ўзаемадзеяння для развіцця Садружнасці. "Выкарыстанне механізмаў свабоднага гандлю таварамі і паслугамі, а таксама ўстараненне бар'ераў ва ўзаемным гандлі дадуць нам магчымасць выйсці на новы ўзровень гандлёва-эканамічных узаемаадносін у Садружнасці. Неабходна больш актыўна задзейнічаць патэнцыял рабочай групы высокага ўзроўню для правядзення аналізу прэтэнзій, што паступаюць, і ўстаранення перашкод ва ўзаемным гандлі паміж краінамі СНД. Важным з'яўляецца ўступленне ў сілу пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі для ўсіх краін, якія падпісалі дакумент", - адзначыў прэм'ер-міністр.
Яшчэ адзін прыярытэтны напрамак - фарміраванне навукова-тэхналагічнай прасторы СНД для дасягнення тэхналагічнага суверэнітэту. "Прапаную Выканкаму СНД падумаць, дзе ў сферы тэхналогій мы можам выкарыстоўваць наш патэнцыял, каб развіваць сумесныя вытворчасці з высокай дабаўленай вартасцю. Таксама мы хочам сканцэнтраваць намаганні на пашырэнні прамысловай кааперацыі і павышэнні ўзроўню лакалізацыі выпускаемай прадукцыі. Падпісанае сёння пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц СНД у развіцці галін цяжкага машынабудавання павінна садзейнічаць гэтай мэце", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.
Наступны прыярытэт - лічбавізацыя. "Шырокае ўкараненне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій садзейнічае эканамічнаму росту, павышэнню якасці паслуг, якія прадастаўляюцца насельніцтву. Рэалізацыя ў гэтай галіне сумесных праектаў, што ўяўляюць цікавасць для ўсіх краін СНД, надасць дадатковы імпульс шматпланаваму супрацоўніцтва ў Садружнасці. Лічым, што ад стварэння адзінай лічбавай прасторы ў рамках СНД выйграе як арганізацыя ў цэлым, так і кожная дзяржава-ўдзельніца", - заявіў Аляксандр Турчын.
Таксама ў ліку прыярытэтаў ён назваў умацаванне міжнароднага статусу СНД, наладжванне практычнага супрацоўніцтва галіновых саветаў і базавых арганізацый. "Набыты вопыт узаемадзеяння краін СНД ва ўсіх сферах, развітая нарматыўная прававая база даюць магчымасць Садружнасці актыўна пазіцыянаваць сябе на міжнароднай арэне, важка гучаць у міжнароднай інфармацыйнай прасторы", - сказаў на заканчэнне прэм'ер-міністр.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут