Дэлегацыю Беларусі на 68-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая пачала працу 17 верасня ў Нью-Ёрку ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Акрамя выступлення на агульнапалітычнай дыскусіі Генасамблеі Уладзімір Макей прыме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў высокага ўзроўню, уключаючы спецыяльнае пасяджэнне Генасамблеі, прысвечанае дасягненню Мэтаў развіцця тысячагоддзя, восьмую канферэнцыю па садзейнічанні ўступлення ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, сустрэчу высокага ўзроўню Генасамблеі па ядзерным раззбраенні, сустрэчу міністраў замежных спраў Руху недалучэння.
Уладзімір Макей таксама правядзе сустрэчы з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў і кіраўніцтвам ААН для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым форматах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz