Дэлегацыю Беларусі на 68-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей

          Дэлегацыю Беларусі на 68-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая пачала працу 17 верасня ў Нью-Ёрку ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
         Акрамя выступлення на агульнапалітычнай дыскусіі Генасамблеі Уладзімір Макей прыме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў высокага ўзроўню, уключаючы спецыяльнае пасяджэнне Генасамблеі, прысвечанае дасягненню Мэтаў развіцця тысячагоддзя, восьмую канферэнцыю па садзейнічанні ўступлення ў сілу Дагавора аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, сустрэчу высокага ўзроўню Генасамблеі па ядзерным раззбраенні, сустрэчу міністраў замежных спраў Руху недалучэння.
        Уладзімір Макей таксама правядзе сустрэчы з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў і кіраўніцтвам ААН для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым форматах.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions