Асоба і час: беларускі след Тадэвуша Касцюшкі (рэпартаж)



Самая высокая вяршыня аўстралійскага кантынента названа ў гонар нашага земляка, яго ж прозвішчам абазначаны адзін з астравоў Аляскі. У цэнтры Вашынгтона ўсталяваны помнік гэтаму нацыянальнаму герою адразу некалькіх краін, дарэчы, манумент адкрываў тагачасны прэзідэнт ЗША Уільям Тафт.

 


Невялічкі фальварак Мерачоўшчына, што знаходзіцца побач с мястэчкам Косава на Брэстчыне, звязаны з імем Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі не менш, чым, напраклад, швейцарскі Золатурн. Менавіта на Мерачоўшчыне ў 1746 годзе ў сям'і незаможнай шляхты нараджаецца сын. Хлопчык слабы і хваравіты, хілы. Бацькі звяртаюцца да старадаўняга павер'я: чым больш імёнаў святых заступнікаў будзе мець немаўля, тым большая верагоднасць, што яно выжыве і на працягу жыцця святыя будуць ахоўнікамі дзіцяці. Згодна з каталіцкім календаром, хлопчыка называюць Андрэй Тадэвуш Банавентура. Там, на Мерачоўшчыне, праходзіць дзяцінства будучага героя, побач з сёстрамі і братам. Зараз тут знаходзіцца музей-сядзіба. І толькі некалькі гадоў таму быў усталяваны помнік Тадэвушу Касцюшку.

 

 

 

Раней сядзібай валодала сям'я Сапегаў: гэта быў маленькі паляўнічы домік, які здаваўся ў арэнду. У 1730 годзе сюды пераязджае Людвік Касцюшка-Сяхновіцкі, бацька Тадэвуша. Дарэчы, сама сядзіба згарэла падчас Другой сусветнай вайны. Аднаўлялі будынак на старым фундаменце з родным склепам (быў знойдзены падчас археалагічных раскопак) па малюнках Напалеона Орды. Так з'явілася яшчэ адна цікавая «турыстычная» кропка на карце нашай краіны. Запрашаем у Беларусь, Івацэвіцкі раён, Мерачоўшчыну.

 

Драўляны дом з пяццю пакоямі. Абстаноўка сціплая, але па-хатняму ўтульная. Пачынаем невялічкае падарожжа, якое перанясе нас у тагачасны шляхецкі быт. Сені – першы пакой сядзібы, тут здымалі верхняе адзенне. Кажуць, што Людвік Касцюшка быў вялікім аматарам палявання, таму на сценах – звыклыя трафеі, рогі аленяў, чучалы жывёл. Наступны пакой – кухня, па колькасці крэслаў можна здагадацца, колькі чалавек збіралася за сталом. Галоўнае месца займаў гаспадар, Людвік, насупраць – яго жонка Тэкля, па баках рассаджваліся дзеці: Ганна, Юзаф, Кацярына і самы малодшы – Тадэвуш. Сям'я была шляхецкай, таму маці не займалася гатаваннем, гэта рабілі слугі. Побач з сядзібай-фальваркам было шмат спецыяльных будынкаў, бо даход атрымлівалі ад натуральнай гаспадаркі.

 

У пакоі Тэклі побач з люстэркам прадстаўлена тагачаснае адзенне шляхцянкі: сукенка і галаўны ўбор. Тут жа знаходзіцца ложак, на сучасны погляд, зусім маленькі. Але ў той час і рост людзей быў меншы, нават сам Тадэвуш не дасягаў і метра шасцідзесяці. Над ложкам вісяць партрэты самой Тэклі і дзевяцігадовага Тадэвуша (столькі ён і пражыў на Мерачоўшчыне). Маці Тадэвуша паходзіць з беларускага роду Ратомскіх. Яе дзяцінства нельга назваць бесклапотным, бо рана памерла маці, а пасля і бацька. А вось замужжа Тэклі было шчаслівым.

 

 

Бацька Тадэвуша быў мечнікам, любіў чытаць і нават сабраў неблагую бібліятэку, якая, на жаль, не захавалася. У яго кабінеце знаходзім падрабязны радавод: Касцюшкі-Сяхновіцкія жывуць на беларускіх землях даўно. Радавое прозвішча пайшло ад Канстанціна – сына першага прадстаўніка роду Фёдара. Кажуць, што да маладога чалавека ласкава звярталіся «Косцік, Касцюшка», і гэтае прозвішча стала сямейным. У той жа час з'яўляецца і другая палова прозвішча «Сяхновіцкі»: Жыгімонт Першы Стары дорыць сям'і сядзібу ў Сяхновічах. Зараз копія дароўнай таксама захоўваецца ў былым кабінеце Людвіка Касцюшкі, побач з сямейным радаводам. Той жа радавод сведчыць: Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка – апошні прадстаўнік роду.

 


Напэўна, некаторыя аматары рамантычных легенд ведаюць нешчаслівую гісторыю кахання Тадэвуша. Калісьці ён атрымаў такую адмову: «Галубкі не для вераб'ёў, а дочкі магнатаў – не для шляхцюкоў». «Галубка» і «дачка магнатаў» гэта Людвіка Сасноўская, з ёй малады Тадэвуш спрабаваў зладзіць уцёкі. Няўдалыя. Але хто ведае, якім быў бы далейшы лёс гэтай асобы, калі б каханне сталася шчаслівым, а ідэя пераехаць у Францыю ўвогуле не з'явілася? Рушым далей. Гасціная выглядае нейкім чужым памяшканнем, не падобным да простых пакояў, праз якія мы ішлі раней.

 

 

Тут Касцюшкі адпачывалі, сустракалі гасцей, абмяркоўвалі свае справы і... слухалі, як Тадэвуш грае на фартэпіяна. Ён не быў абдзелены музычным талентам, нават напісаў некалькі ўласных кампазіцый. Шахматы таксама былі ў пашане, Людвік разам з Тадэвушам і Юзафам нярэдка праводзілі час за гульнёй. Магчыма, стратэгічныя навыкі будучага генералісімуса развіваліся менавіта тут. А магчыма, так нарадзілася легенда, што Тадэвуш Касцюшка заўсёды меў пры сабе невялікі шахматны набор, каб вольны час правесці за чарговай партыяй.

 

 

Пакоі, па якіх мы прайшліся, пакідаюць адчуванне, што гэта не класічны застылы музей, а некалі «жывая» хата. Але ёсць у сядзібе і незвычайнае, нават, артэфакты. Яны сабраны ў гістарычным пакоі, дзе можна прасачыць «шлях славы» Тадэвуша. Напрыклад, камень ад самай высокай аўстралійскай кропкі – гары Касцюшкі. Ці вось – касцюмы легендарных паўстанцаў-касінераў, сур'ёзныя партрэты, медалі і манеты. Сапраўды, экспанаты для гэтай музейнай часткі збіралі па ўсім свеце. Нядзіўна, бо і сама постаць Касцюшкі літаральна сусветная велічыня. У гэтым пакоі экскурсаводы любяць расказваць «байкі» з жыцця Тадэвуша. Напрыклад, падчас навучання ў Варшаўскай ваеннай акадэміі малады чалавек стварыў своеасаблівы будзільнік. Ён дамовіўся з дзяжурным кадэтам, каб той прывязаў вяроўку да нагі Тадэвуша і а чацвёртай гадзіне раніцы моцна тузаў за імправізаваны ланцужок. Малады чалавек прачынаўся і браўся за вучобу. Пазней «будзільнік» быў мадэрнізаваны. Побач з ложкам Тадэвуш ставіў таз з ледзяной вадой, і працэдура выглядала наступным чынам: кадэт цягнуў за вяроўку, малады Касцюшка прачынаўся і апускаў ногі ў таз. Рэшткі сноў адразу знікалі, і надыходзіў час для навукі. За такое вынаходніцтва Касцюшку празвалі «шведам» у гонар караля Карла XII, які славіўся спартанскім ладам жыцця.

 

Кажуць, што Тадэвуш добра сябраваў з першым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Джорджам Вашынгтанам. Але прозвішча Касцюшка аказалася занадта складаным для высокапастаўленага сябра: налічваецца каля 11 варыянтаў, як пісаў прозвішча Вашынгтан. Дарэчы, маладыя амерыканцы цікавяцца жыццём Тадэвуша Касцюшкі: некалькі гадоў таму музей-сядзібу наведалі навучэнцы Ваеннай акадэміі ЗША і падаравалі мундзір (сучасная форма West Point) і сцяг, пад якім калісьці выступаў нацыянальны герой. Гэтыя і іншыя экспанаты прадстаўлены ў гістарычным пакоі музея-сядзібы.


 

 

Памёр Тадэвуш Касцюшка ў 1817 годзе. Яго цела было пахавана ў склепе ў Саборы Святых Станіслава і Вацлава, пантэоне польскіх каралёў і нацыянальных герояў у Кракаве. Сэрца ж яго знаходзіцца ў капліцы ў Каралеўскім палацы Варшавы. Сапраўды, шмат «геаграфічных кропачак», звязаных з гэтай асобай, ёсць у свеце. Сёння мы наведалі адну з іх.

 

 

ВЕРАНІКА БАРЫСЁНАК

 

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
16.20 Belarus in the World Community (EN)

Weiter auf Sendung:
16.40 Famous People of Belarus (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme