фота: www.mfa.gov.by
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей і намеснік памочніка міністра абароны ЗША Майкл Карпентэр на сустрэчы ў Нью-Ёрку абмеркавалі арганізацыю ўзаемадзеяння паміж краінамі ў ваеннай сферы. Яшчэ адной тэмай сустрэчы стала наладжванне прамога дыялогу паміж ваеннымі ведамствамі Беларусі і ЗША ва ўмовах нарастання напружанасці ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне.
У рамках візіту ў Нью-Ёрк Уладзімір Макей прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці агульнай дыскусіі "Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця: усеагульныя намаганні па пераўтварэнні нашага свету" 71-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Таксама адбыўся шэраг рабочых кантактаў дыпламата з еўрапейскімі калегамі і прадстаўнікамі іншых краін.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí