Па выніках работы на 1 верасня Беларусь зможа прэтэндаваць на трэці транш крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.
У канцы ліпеня быў пералічаны другі транш ў памеры $300 млн. Міністэрства фінансаў Беларусі і Еўразійскі банк развіцця 25 сакавіка падпісалі пагадненне аб прадастаўленні фінансавага крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Дакументам прадугледжана выдзяленне фінансавых рэсурсаў на суму $2 млрд у падтрымку мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў урада і Нацбанка Беларусі. Сродкі пералічаць сямю траншамі на працягу 2016-2018 гадоў.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí