Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" і Сучжоўскі індустрыяльны парк падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Пагадненне было падпісана пасля заканчэння другога пасяджэння беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама восьмага пасяджэння рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, якія прайшлі сёння ў Нанкіне (Кітай).
У час сустрэч бакі таксама разгледзелі шырокае кола пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, інвестыцый, навукі і адукацыі. Узгоднены перспектыўныя крокі па развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў розных галінах.
З беларускага боку ў пасяджэннях прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды, а таксама прадстаўнікі профільных міністэрстваў.
Кітайскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра камерцыі Чжун Шань, а таксама намеснік старшыні Камітэта па кіраванні дзяржмаёмасцю пры Дзяржсавеце КНР Хуан Даньхуа.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí