фота: www.president.gov.by
Гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком карпарацыі Ван Цзюнам. Прэзідэнт адзначыў, што ў бліжэйшы час у Пекіне пройдуць перамовы на вышэйшым узроўні з Сі Цзіньпінам. Ёсць шырокі парадак дня, шмат пытанняў, якія трэба ўзгадніць. Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што да гэтага часу будуць падрыхтаваны праекты дакументаў па рэалізацыі сур’ёзных праектаў у дзвюх краінах, - і перш за ўсё ў Беларусі.
Пачынаючы з 2009 года, “СІTIC Груп” уваходзіць у рэйтынг “500 найбуйнейшых кампаній у свеце”. Зараз яна рэалізуе праекты ў Кітаі і за мяжой на агульную суму каля 40 млрд. долараў. У Беларусі кампанія ажыццявіла праект па будаўніцтве пад ключ трох цэментных заводаў, рэалізуе праекты па будаўніцтве аўтамабільнага завода “БелДжы” і мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната. А нядаўна прыступіла да праекта па будаўніцтве шматфункцыянальнага комплексу ў Мінску.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí