Беларусі і Расіі неабходна пры заключэнні кантрактаў рабіць прывязку не да долараў, а да нацыянальных валют. З такой прапановай выступіў спікер верхняй палаты беларускага парламента на пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Міхаіл Мясніковіч заклікаў больш актыўна ствараць сумесныя прадпрыемствы, у тым ліку з трэцімі краінамі, і нагадаў, што ініцыятыва была ключавой падчас папярэдняга Форуму рэгіёнаў у Сочы.
Гэта важнейшая падзея ў жыцці Саюзнай дзяржавы праходзіць ужо трэці раз. Да ўдзельнікаў - вядомых бізнесменаў, сенатараў і губернатараў - далучыліся таксама прэзідэнты дзвюх краін. На своеасаблівым мультыкірмашы абмяркоўваюцца сумесныя праекты ў сферы эканомікі, сельскай гаспадаркі, навукі і культуры.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí