фота: www.maz.by
Спартыўныя грузавікі Мінскага аўтазавода, на якіх каманда "МАЗ-СПОРТаўта" выступае ў ралі-рэйдзе "Дакар", прыцягнулі ўвагу замежных пакупнікоў. Машыны гатовы збіраць на Мінскім аўтазаводзе пад заказ - з улікам індывідуальных пажаданняў заказчыка. Канчатковы кошт будзе залежаць ад камплектацыі і складзе больш за $100 тыс. Нагадаем, беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта» рыхтуецца да ўдзелу ў ралі «Дакар-2016». Зараз праходзяць тэхнічныя праверкі і тэставыя заезды. Ралі-рэйд пройдзе па тэрыторыі Аргенціны і Балівіі. Пачнецца гонка 3 студзеня ў аргентынскай сталіцы Буэнас-Айрэсе, а скончыцца 16 студзеня ў іншым горадзе гэтай краіны - Расарыё.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí