Спартыўныя грузавікі Мінскага аўтазавода прыцягнулі ўвагу замежных пакупнікоў.

фота: www.maz.by
         

       Спартыўныя грузавікі Мінскага аўтазавода, на якіх каманда "МАЗ-СПОРТаўта" выступае ў ралі-рэйдзе "Дакар", прыцягнулі ўвагу замежных пакупнікоў. Машыны гатовы збіраць на Мінскім аўтазаводзе пад заказ - з улікам індывідуальных пажаданняў заказчыка. Канчатковы кошт будзе залежаць ад камплектацыі і складзе больш за $100 тыс. Нагадаем,  беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта» рыхтуецца да ўдзелу ў ралі «Дакар-2016». Зараз праходзяць тэхнічныя праверкі і тэставыя заезды. Ралі-рэйд пройдзе па тэрыторыі Аргенціны і Балівіі. Пачнецца гонка 3 студзеня ў аргентынскай сталіцы Буэнас-Айрэсе, а скончыцца 16 студзеня ў іншым горадзе гэтай краіны - Расарыё.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions