XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" адкрыецца 2 лістапада

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" адкрыецца 2 лістапада. Зараз каманда займаецца фарміраваннем конкурсных праграм мерапрыемства, якое будзе доўжыцца да 9 верасня. Паказы фільмаў краін былога сацыялістычнага лагера - менавіта на гэтым рэгіёне робіць акцэнт канцэпцыя форуму. У конкурсах "Лістапада" штогод удзельнічае каля 150 фільмаў з больш за 50 краін, пазаконкурсная праграма ўключае найбольш знакавыя ігравыя і дакументальныя карціны года, адзначаныя прызамі найважнейшых міжнародных кінафестываляў. У ліку іншых праводзіцца так званы «Нацыянальны конкурс», які знаёміць з сучасным беларускім кіно.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
22.20 А ці ведаеце Вы, што…? (Англ)

Далей:
22.40 Моладзевы фармат (Англ)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання