Жаночая паэзія. У сучаснай беларускай літаратуры гэты тэрмін часам мае негатыўную канатацыю. Маўляў, пра што можа пісаць вершы жанчына, калі не пра каханне? Мы вырашылі разбурыць абрыдлыя стэрэатыпы. Сёння жаночая паэзія — гэта наватарскія, смелыя, шчырыя творы пра самыя важныя рэчы і з’явы жыцця. Гэта не толькі ружовыя вершыкі, гэта маніфесты, выклікі, правакацыі. Гэта паэзія, якую варта чытаць.
ТАЯМНІЧЫ БОК ВЕРШАЎ
Салодкагалосая сірэна беларускай літаратуры, якая прываблівае мілагучнасцю не толькі свайго голасу, але і паэзіі. Гэта, безумоўна, пра Кацярыну Ваданосаву. Таленавітая спявачка і музыка піша не менш таленавітыя вершы, пацвярджэнне таму — яе дэбютны паэтычны зборнік «Міфатворчасць».
Непаўторная мелодыка твораў Кацярыны Ваданосавай лашчыць слых. Чытаючы іх, заўсёды чуеш пяшчотны і адначасова моцны голас ці то аўтара, ці то лірычнай гераіні. Кожны твор — чароўная гісторыя. Паэтэса нібыта спявае калыханку сваім няздзейсненым пачуццям — шмат вады, рэкі-караблі, усё сплыве ці, пэўна, даўно ўжо сплыло далёка-далёка. У Кацярыны добрая мова, лаканічна выпісаныя, але дакладныя і аб’ёмныя вобразы. Яна можа граць на такіх тонкіх душэўных струнах, пісаць пра тое, што ты калісьці і сам пракручваў у галаве, але не выказаў. Вершы Ваданосавай у нечым падобныя да лекаў.
А некаторыя — да казак: русалкі, гномы, царыцы, ноч, сон. Атмасфера чараўніцтва і містыкі, што пануе амаль ва ўсёй кнізе, палохае і прыцягвае ўвагу адначасова. Сам рытм вершаў настройвае на міфічны лад, ён нібы гук ветру ў таямнічым лесе: амаль незаўважны, жахлівы і зачаравальны адначасова. Кнігу немагчыма адолець за адзін «сенас»: занадта шмат адсылак, якія трэба асэнсаваць, але паступова, уваходзячы ў смак, прывыкаеш, разгадваеш, нібыта ідзеш пра праторанай сцяжынцы. Тонкія назіранні за простымі рэчамі паўстаюць наймацнейшым бокам творчасці Кацярыны Ваданосавай, асабліва калі іронія добра ўплятаецца ў гэтыя назіранні, пазбаўляючы паэтычныя тэксты залішняга пафасу.
Кацярына Ваданосава — фантастычны майстар метафар. Іх можна збіраць прыгаршчамі і захапляцца, як каштоўнымі каменьчыкамі. Гэтая шчыльная метафорыка стварае незвычайны флёр таямніцы, які даволі рэдка знойдзеш у сённяшняй жаночай паэзіі.
НОВАЕ СЛОВА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Вершы Насты Кудасавай — здаецца, штосьці большае, чым паэзія. Яе творы хочацца чытаць і перачытаваць, смакуючы кожнае слоўка, нават літарку. Тут — незвычайныя вобразы, і непаўторны гукапіс, і самабытная лексіка, і праніклівасць настрою. Не хапае слоў, каб выказаць увесь спектр сваіх пачуццяў. А вось Насці іх заўсёды хапае, а калі і не, то нічога не замінае прыдумаць. Адзін з яе наватвораў даў назву апошняму паэтычнаму зборніку — «Маё невымаўля».
Чытаючы вершы Насты Кудасавай, знойдзеш нямала лексем, не зафіксаваных ні ў адным слоўніку. Зрэшты, слоўнікі не патрэбныя, каб зразумець паэтэсу. Яна не стварае словы-абракадабры ― усе яны маюць арганічную беларускую структуру. Напрыклад, слова «невыгаўкны» ўтварылася па аналогіі з «невымоўны». Чаму б яму не існаваць у нашай мове? Яго можна, упэўнена, смела ўносіць ва ўсе слоўнікі, як і «ніскімны» і многія іншыя словы. Наста Кудасава робіць свае лексічныя адкрыцці па звыклых словаўтваральных мадэлях, што ўзбагачае не толькі яе паэзію, але і беларускую мову ды літаратуру ўвогуле.
Вершы Кудасавай ствараюць адчуванне асабістае блізкасці, нібы ты сам гэта ўсё перажыў і напісаў. Пры гэтым не ўзнікае ўражання, што падглядаеш у шчыліну, сочыш за чужым жыццём, не — гэтыя вершы пра цябе, і ты дакладна памятаеш, калі было гэтак жа балюча ці соладка, толькі не памятаеш, калі паспеў напісаць гэты верш.
Вершы Насты Кудасавай — ці не самае лепшае, што магло здарыцца з беларускай жаночай паэзіяй. Шчырыя і праўдзівыя, пяшчотныя і брутальныя, прадказальныя і нечаканыя. Калі вы яшчэ не знаёмыя з творчасцю гэтай таленавітай паэтэсы, раю пачаць з яе першага зборніка «Лісце маіх рук», затым — кнігу «Рыбы» і толькі тады ― «Маё невымаўля», бо ўсе выданні — нібы адзін паслядоўны цыкл вершаў, і калі нешта прапусціць, ёсць рызыка, што пазл не складзецца.
ПАЭЗІЯ ЯК ВЫКЛІК
Юля Цімафеева — асоба ў беларускай літаратуры цікавая і неардынарная. Чытачу яна больш вядомая ў якасці перакладчыцы, у асноўным — англійскай паэзіі. Дэбютную кнігу ўласных вершаў паэтэса выдала напрыканцы 2014 года, чым нарабіла нямала шуму ў сучаснай літаратурнай прасторы.
«Кніга памылак» — менавіта так называецца першы зборнік Юлі Цімафеевай, выданне сапраўды ўнікальнае. І справа не толькі ў смелых, наватарскіх вершах ці перакладах невядомых шырокаму беларускаму чытачу замежных паэтаў, і нават не ў вокладцы, ідэя якой належала самой аўтарцы. Унікальнасць Юлі Цімафеевай — у яе незвычайных вобразах, непаўторных сюжэтах, правакацыйных метафарах. Яна не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі, не баіцца быць смешнай. Юля Цімафеева адкрыла новую жаночую паэзію: дзёрзкую, брутальную, вострую. Але вершы паэтэсы не згубілі лірычнасці, жаноцкасці. Гэта вельмі пачуццёвыя верлібры, якія тонка асэнсоўваюць цялеснасць, часам балансуючы на мяжы з эратызмам і фізіялагічнасцю. Гэта еўрапейская паэзія, смелая і бескампрамісная, якая спалучае неспалучальнае, прагаворвае невымоўнае, тлумачыць невытлумачальнае. Назва «Кніга памылак» невыпадковая: толькі праз памылкі-разломы, на думку паэтэсы, прарастае новае, вартае ўвагі.
«Кніга памылак» Юлі Цімафеевай — гісторыя ў трох частках (раздзелах). Кожная мае свае асаблівасці і адметнасці. Першы раздзел «Шэрая птушка» раскрывае светапогляд аўтаркі, яе адчуванне наваколля, стаўленне да жыцця. Праз гэтыя вершы Юля нібыта знаёміцца з намі, паказвае свой свет, які можа быць зусім іншым, нават процілеглым нашаму. Мы можам разумець яе, можам пагаджацца ці спрачацца, але не застанемся абыякавымі. Другая частка кнігі пад хуліганска-правакацыйнай назвай «Кветкі і мяса» — своеасаблівы маніфест свабоды. Вершы з гэтага раздзела насычаныя феміністычнымі лозунгамі. Самая правакацыйная частка кнігі: тут шмат плоці, жаночага і мужчынскага цела. Паэтэса прымушае нас выйсці з зоны камфорту, задумацца над важнымі рэчамі. А вось апошняя частка «Не ўмець чытаць» складаецца з вершаў пра паэзію, мову, літаратуру. У зборнік таксама ўвайшлі пераклады замежнай паэзіі, пераважна англійскай (Уітмэн, Крэйн, Лоўэл, Уільямс, Плат, Букоўскі і інш.).
«Кніга памылак» — сапраўднае адкрыццё. Дзёрзка, палка, смела, часам нават крыху агрэсіўна. Калі кніга выдавалася як выклік звыклым уяўленням пра жанчыну, то мэта дасягнутая.
У ПАЛОНЕ РАЗНЯВОЛЕНАСЦІ
Цяжка знайсці больш шчырую і пяшчотную паэзію, чым вершы Таццяны Сівец. Здаецца, нават самы чэрствы чалавек не зможа не расчуліцца ад твораў таленавітай паэтэсы і перакладчыцы. Верныя прыхільнікі творчасці Таццяны Сівец не маглі не заўважыць, як разам з паэтэсай выспявалі і яе вершы. Ад лірычных, па-дзявочы салодкіх вершаў паэтэса паступова дайшла да глыбокіх, мудрых твораў, якія склалі, упэўнена, найлепшую на сёння кнігу аўтаркі — «Разняволенасць».
У ёй мы бачым не наіўную даверлівую дзяўчынку, а свабодную дарослую жанчыну, што не баіцца памыляцца. Разам з тым не зачарсцвела яе чулае сэрца, здольнае кахаць, пакутаваць, аддаваць і прымаць, любіць свет з усімі недасканаласцямі. Пераадолеўшы юнацкія «хваробы кахання», Таццяна Сівец з самаіроніяй ставіцца да сваіх пачуццяў і перажыванняў. Нібы пакепліваючы з сябе, піша, што «самая танная рэч у свеце» — яе каханне.
Аднак наіўна лічыць, што ўся кніга Таццяны Сівец — суцэльная інтымная лірыка, каханне ды коцікі. У паэтэсы ёсць і вершы, што працінаюць адкрытасцю. Вершы-стрэлы, якія яшчэ доўга адгукаюцца фантомным болем. Таццяна можа быць не толькі мілай і пяшчотнай, але і непакорлівай, мужнай, нават жорсткай, у першую чаргу — да сябе.
Вызначальнае месца ў кнізе і ва ўсёй творчасці Таццяны Сівец займаюць пераклады вершаў азербайджанскіх, армянскіх, казахскіх, славацкіх, украінскіх, калмыцкіх, чачэнскіх, рускіх паэтаў... Паэтэса імкнецца данесці беларускаму чытачу таямнічасць гэтых усходніх народаў, зрабіць іх літаратурную творчасць больш зразумелай, блізкай, паказаць, што мы перажываем адны і тыя ж пачуцці, незалежна ад таго, на якой мове размаўляем і ў якой краіне жывём.
Асаблівай для Таццяны Сівец з’яўляецца адзіная паэма «Баку», дзе паэтэса прызнаецца ў любові сталіцы Азербайджана. Баку — горад, дзе паэтэса можа адчуць сябе вольнай, быць сабой, горад, з якім не хочацца развітвацца. Паэма не падобная да оды, хутчэй, да асабістага ліста з прызнаннем у каханні. Баку для Таццяны Сівец — нібы адзіны мужчына, каханне на ўсё жыццё: не ў кожным горадзе на памяць у мора кідаюць не манетку — сэрца!
Пра што б ні пісала Таццяна Сівец: каханне ці адзінота, горад ці мужчына, жыццё ці смерць — усе яе вершы прасякнутыя святлом і нязгасным аптымізмам, што напаўняюць душу цяплом і дабрынёй. А ці не ў гэтым сэнс паэзіі?
Дар’я ЛАТЫШАВА
Надрукавана ў газеце "Літаратура і мастацтва"
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут