Толькі цяпер нам адкрываецца творчая спадчына Георгія Скрыпнічэнкі (zviazda.by)

    Больш за год таму не стала выдатнага мастака Георгія Скрыпнічэнкі. Але ці ведалі мы належным чынам гэтага майстра?.. Творца не любіў публічнасці. Рэдка прадаваў свае карціны, нават музеям. Яго палотны былі нібы дзеці. І таму так не хацелася з імі расставацца. Многія да апошніх дзён заставаліся «жыхарамі» адно майстэрні. Аднак цяпер карціны нарэшце пачынаюць «выходзіць у свет». Яшчэ працягваецца выстава майстра пад назвай «Метамарфозы» ў Нацыянальным мастацкім музеі. А пасля сваякі мастака плануюць правезці яе па іншых гарадах Беларусі — найперш карціны накіруюць у Слуцк, на малую радзіму Скрыпнічэнкі.

Просты сюррэалізм

У «Метамарфозы» ўвайшлі творы, прадстаўленыя сям'ёй мастака — яго жонкай, сынам ад першага шлюбу. Таксама працы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Шэсць работ прапанаваў калекцыянер Сяргей Мартынаў.

— Георгій Скрыпнічэнка стварыў свой унікальны сусвет на палотнах, — расказала карэспандэнту «Звязды» куратар выставы, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Вольга Архіпава. — Ён працаваў у індывідуальнай, пазнавальнай манеры: праз мастацкія сюррэалістычныя прыёмы чытаюцца пачуцці і перажыванні. Мастак ніяк не трактаваў абстракцыю сваіх твораў. Для яго было важным, каб яны заставаліся рэбусамі: той загадкай, якую кожны глядач будзе па-свойму разгадваць... Гэта быў прынцыповы творца, нацыянальна апантаны. Сапраўдны патрыёт, які размаўляў на роднай мове. У яго шмат твораў, прысвечаных Беларусі. Нават у карціне «Выкраданне Еўропы», у аснову якой пакладзены міфалагічны сюжэт, ёсць буслы, элементы беларускіх краявідаў.

На карцінах гэтага майстра можна пазнаць многія куткі беларускай сталіцы. Ён пісаў Мінск з тых часоў, як прыехаў сюды вучыцца, з 1960 — 1970-х гадоў. Часта спасылкі на некаторыя месцы пазначаны ў саміх назвах работ — «Завулак Крапоткіна №16», «Менск, вуліца Бакуніна», «Вуліца Слабадская», «Менская кухня». Думаецца, менавіта па такіх работах праз стагоддзе будуць меркаваць, як раней выглядала сталіца. Гэта тое ж, як сёння пра старадаўнюю Беларусь мяркуюць па палотнах Напалеона Орды.

Вольга Архіпава адзначае, што схема спалучэння загадкі і даступнасці ў творчасці — той патэнцыял, які мог дазволіць яму быць папулярным сярод шырокай публікі. Але вядомым ён быў сярод кола прафесійных мастакоў.

Як Сальвадор Далі

Мастацтва Скрыпнічэнкі можна назваць «смачным». Дакранаючыся да яго творчасці, адразу пачынаеш любіць карціны. Хочацца пайсці ў музей. Прыгожае палатно павесіць на сцяне ў сваім доме. З'яўляецца жаданне самому сесці і пачаць маляваць. Так заўсёды. Калі сутыкаешся з нечым сапраўдным, у табе самім ажывае мастак.

Дарэчы, і знешне майстар выглядаў вельмі арыгінальна: ён насіў такія ж вусы, як Сальвадор Далі. У адным са сваіх інтэрв'ю ён казаў: «У вучэльні я працаваў шмат. Хадзіў на эцюды штодзень: і раніцай, і ўвечары. Але і тут любіў падфранціць. У мяне былі чорны чэшскі касцюм, чырвоны гальштук, вузканосыя туфлі... Усім маім аднакурснікам здавалася, што менавіта такім і павінен быць сапраўдны мастак: стыльна, «з іголачкі» апрануты, падцягнуты, элегантны. Хлапчукі, што толькі адарваліся ад сем'яў, глядзелі на мяне з захапленнем...»

Не моцна змяніўся мастак і ў больш сталым узросце. Сапраўды падобны да Сальвадора Далі, самой сваёй прысутнасцю ён ствараў асаблівую атмасферу на любой імпрэзе, на якую завітваў.

У імкненні да дасканаласці

— Цудоўны мастак Георгій Скрыпнічэнка вылучаўся тым, што не вельмі любіў прадаваць свае працы. Не толькі прыватным калекцыянерам, але і музеям, — адзначае мастацтвазнаўца, дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля ШАРАНГОВІЧ. — Ён вельмі любіў вяртацца да сваіх палотнаў. І не для таго, каб палепшыць, але каб крыху дапоўніць, прывесці да пэўнай ступені дасканаласці. Хаця і сам часам разумеў, што дасканаласць немагчымая. Ды яму падабаўся гэты працэс. Таму не хацеў, каб работы разляталіся па іншых калекцыях — імкнуўся заўсёды мець іх пад рукой, каб дадаць нейкі штрых ці мазок. Пасля смерці мастака засталася вельмі вялікая колькасць карцін — як графічных, так і жывапісных. Гэта практычна невядомы нам аўтар. Варта дакрануцца да яго творчасці і адчуць, што гэта ўнікальная асоба для Беларусі.

Частка творчай спадчыны таленавітага бацькі перайшла да яго сына Сяргея Скрыпнічэнкі:

— У многіх мастакоў і іх спадкаемцаў — тых, хто мае вялікую колькасць карцін, — ёсць пэўныя праблемы з іх захоўваннем. Застаецца адкрытым пытанне, як гэта рабіць? У нас зусім некамерцыйны інтарэс, але каб карціны проста дзесьці ляжалі — гэта няправільна. Яны мусяць экспанавацца, іначай усё зробленае — марна. Аднак сёння гэтым амаль ніхто не займаецца, за выключэннем некалькіх галерэй. Арт-рынак у нас амаль не працуе. Таму чакаем, пакуль штосьці зменіцца.

У спадчыну да сына перайшоў таксама дом мастака ў вёсцы ў Налібоцкай пушчы. Ён расказаў, што бацька ўвесь цёплы перыяд праводзіў у гэтым маляўнічым кутку. «Там было ціха, спакойна, але не дзіка. Па суседстве жылі знаёмыя людзі», — адзначае Сяргей Георгіевіч. Відаць, невыпадкова палова прац майстра — гэта краявіды. Але не зусім рэалістычныя...

Метафарычнасць альбома

Толькі апошнія некалькі гадоў жыцця мастак не праводзіў усё лета ў вёсцы, бо карпатліва займаўся падрыхтоўкай сваіх альбомаў і выстаў. У 2013 годзе выйшаў альбом яго жывапісных прац. А літаральна нядаўна свет пабачыў яшчэ і альбом «Георгій Скрыпнічэнка. Графіка», які таксама рыхтаваўся пры жыцці майстра. Ён асабіста ўдзельнічаў у адборы тых 200 работ, што ўвайшлі ў яго.

Такая кніга — вялізны падарунак усім, хто цэніць сапраўднае мастацтва. Гартаючы старонкі, перажываеш тую гаму эмоцый, якая напаўняла творцу, калі пісаў палотны. Некаторыя з іх так і называюцца «Змрочны стан», «Стаміўся», «Жахі над горадам». Але ў гэтых работах не надта адчуваецца дэпрэсіўны настрой. Выразнасць формаў, ліній, святлаценяў выклікае хутчэй задавальненне ў тых, хто іх бачыць. Колеры насычаныя і яркія, але ў той ступені, каб не раздражняць пыхлівасцю. Штрыхі графічна-дакладныя і жывыя, нібы струмені дажджу. Ва ўсіх сюжэтах — вялікая метафарычнасць і алегарычнасць, якую, аднак, разумееш адразу. Думка атрымлівае месца для разважання. Фантазія — для свабоднага палёту.

Сяргей Георгіевіч рэзюмуе: «Гэта быў чалавек, які ў ахвяру мастацтву прынёс усё разам са сваім асабістым жыццём, сацыяльнымі выгодамі. Мастацтва было сэнсам яго жыцця. А гэта вельмі важна, калі чалавек знаходзіць, дзеля чаго жыць...»

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by


Загаловак у газеце: «Мастацтва было сэнсам яго жыцця...»

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
06.20 Контуры супрацоўніцтва (Англ.) (п.)

Далей:
06.40 З каранёў славянскіх (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны