«Думаю, класна, калі ты займаешся нейкай дзейнасцю больш як траціну жыцця, а цябе па-ранейшаму называюць маладым. Гэта як закансерваваная маладосць. І я не іранізую», — так распачаў нашу гутарку паэт Віталь РЫЖКОЎ. І хоць ён сам не прызнае сябе вядомым паэтам, дазволю сабе з гэтым не пагадзіцца. Яго дэбютная кніга «Дзверы, замкнёныя на ключы» разышлася двума тыражамі. Ён лаўрэат прэстыжнай прэміі «Дэбют», выдатны перакладчык прозы і паэзіі. Але пра любоў і прызнанне публікі лепш сведчаць поўныя залы на прэзентацыях і чытаннях, а таксама цытаты з яго вершаў, якія можна пабачыць на сценах у якасці графіці. Пра крытэрыі поспеху па-беларуску, парады паэтам-пачаткоўцам і стаўленне да маладога пакалення творцаў мы і гутарым сёння з Віталём Рыжковым.
— У нашай краіне словы пра поспех выклікаюць хутчэй іронію. Мы вельмі рэдка ставімся да творцаў з захапленнем — бо яны свае. Ды ён у суседнім двары жыве — які ён Боб Дылан? Нашых класікаў, якія не так даўно памерлі, — Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча — ведаем па двух-трох радках са школьнай праграмы. Дзейнічае адвечная формула: наш поспех тут — гэта наш поспех за межамі краіны. Калі па табе фанацеюць у Расіі, Польшчы, Украіне, тады праз гэты фільтр прыглядаюцца і ў нас. Вельмі часта поспех аказваецца мыльнай бурбалкай, якая нясе толькі праблемы. Таму я рады пазнаёміцца — непаспяховы, дагэтуль малады, можна лічыць пачатковец, Віталь Рыжкоў. І гэта вельмі здорава. Я хацеў бы, каб так было як мага даўжэй, каб можна было спакойна рабіць сваю справу і не марнаваць энергію на тое, каб адбівацца ад зайздроснікаў.
— Паэт сёння — гэта...
— Каб быць ім, мала проста займацца вершатворчасцю, у якой патэнцыйны чытач пазнае сябе, пляскае ў ладкі, чытаючы цытату ў сацыяльных сетках. Трэба здзіўляць. Калі і ёсць пазнаванне — дык пра нечаканае, пра што чалавек, можа быць, ніколі і не думаў. Да таго ж сённяшняму паэту варта няслаба разбірацца ў філасофіі і тэорыі літаратуры, каб здзіўляць не толькі чытача, але і калег.
— Твае вершы часта становяцца песнямі. Іх спяваюць гурт Zatochka, Віталь Варанко і многія іншыя. Ці заўсёды правільна прачытваецца аўтарскі пасыл?
— Я вельмі даўно вырашыў не хвалявацца наконт песень на свае тэксты. Яшчэ не чуў ідэальнай кампазіцыі на свой верш, кожны раз гэта іншае прачытанне, эмоцыі, узнаўленне, сінтэз маёй задумы з аранжыроўкай. І гэта цалкам лагічна. Ёсць і ёсць. Пярэчыць і забараняць я нікому не збіраюся. Гэта і пэўнага кшталту сімвал павагі, прыхільнасці да маёй творчасці.
— Неяк вядомы кітайскі паэт і перакладчык Сі Чуань падчас інтэрв'ю сказаў мне, што паэты пішуць толькі для сваіх калег — бо толькі яны могуць цалкам зразумець іншага паэта. А ты для каго пішаш?
— Раней, гадоў пяць ці болей таму, я, напэўна, з гарачым сэрцам сказаў бы: паэзія мусіць быць для ўсіх. Яна павінна, як раней, збіраць стадыёны, працінаць трапнымі выразамі і вобразамі сэрцы тысяч, мільёнаў чытачоў. Але з часам мне зрабілася нецікава выступаць, бачыць свае вершы надрукаванымі. Больш за тое, думаю, што іншы паэт мог бы быць больш патрэбным гэтай паперы. І паступова адзінай радасцю, якую я пачаў адчуваць, стала радасць ад самой творчасці. Калі ты пішаш і сам разумееш: вось тут я зрабіў адкрыццё, а гэтым здзіўлю некалькі сваіх калег. Але і ўвага да думкі апошніх амаль нівелявалася. Пахваляць — добра, не пахваляць — што зробіш. Праз гэта пакутаваць не стану. Я раіў бы імкнуцца да такога стаўлення ўсім маладым аўтарам. Не перамаглі ў нейкім конкурсе — не трэба пісаць пагроз сябрам журы. Не перамог ваш сябар — пажадайце яму цярплівасці і ўдачы наступны раз. Усе гэтыя пакуты праз неперамогі і расчараванні адбіраюць у нас шмат творчай энергіі, і ў выніку некаторыя маладыя творцы запамінаюцца як скандалісты, плеткары. Сапраўдны пісьменнік — гэта яшчэ і прыклад годных паводзінаў.
— Сам сочыш за творчасцю калег, чытаеш іх новыя кнігі?
— З задавальненнем раблю гэта ў дачыненні прыкладна да двух дзясяткаў маладых беларускіх аўтараў. Мне здаецца, што пакрысе можна пачынаць ужываць паняцце «наша пакаленне» — пра тых, хто пісаў з пачатку 2000-х і прыблізна да 2015-га. У гэтыя паўтара дзесяцігоддзя вельмі актыўна з'яўляліся імёны, чыя паэзія насамрэч цікавая.
Я працягваю шукаць новых творцаў і ўжо адчуваю разрыў пакаленняў: не ўсё разумею, не ўсё прымаю. Не ўсе спосабы гульні са словам здаюцца мне цікавымі.
Я не кажу, што сярод іх няма добрых паэтаў, але вось ужо два ці тры гады сярод аўтараў да 25 гадоў няма такіх, хто б мяне здзівіў...
— Што не так з маладымі?
— Усё паўторы, усё гэта я чытаў у аўтараў свайго пакалення. Магчыма, і наша было паўторам кагосьці. Але тыя, хто цяпер прыходзіць у літаратуру, ужо атрымліваюцца паўторамі паўтораў.
Можна сказаць, што гэта пераемнасць, але часцей я бачу прагу займець тую самую папулярнасць, з якой мы пачыналі размову, а не імкненне знайсці нешта новае, здзівіць калег і слухачоў. Гэта мяне насцярожвае.
— Ты ж не маеш дыплома філолага. Што параіш тым, хто хоча пісаць, але не ведае, як?
— Мне здаецца, што філалагічная адукацыя паэту вельмі замінае. У мяне быў такі комплекс: калі я толькі рабіў першыя крокі ў літаратуры, здавалася, што мне бракуе начытанасці. Я нават скардзіўся старэйшым сябрам-літаратарам на гэты свой недахоп і падумваў пайсці вучыцца на філфак проста дзеля спіса літаратуры. Мне сказалі, што гэтага ні ў якім разе не трэба рабіць. Прабелы ў самаадукацыі, наадварот, ствараюць магчымасці. Хай буду вынаходзіць ровар, прыдумваць прыёмы, якія да мяне ўжо тысячу разоў прыдуманыя і забытыя, але пры пэўнай упартасці прайду гэты шлях натуральна.
— Дык што рабіць чалавеку, які вельмі хоча быць паэтам?
— Патрэбны дзве рэчы, якія мусіць рабіць і першакласнік, — шмат чытаць і шмат пісаць. Толькі на самым вышэйшым узроўні. Чытаць запоямі сур'ёзную літаратуру. Шмат пісаць, бо літаратура — гэта не шлях спроб, а шлях памылак. Трэба ўсе памылкі самому зрабіць, усвядоміць, што гэта менавіта памылкі. Знаходзіць прыёмы, якія працуюць і з'яўляюцца ўласна вашымі, развіваць, памнажаць іх, імкнуцца, каб тэксты ўражвалі як мага даўжэй не толькі вашых сяброў, але і вас саміх.
— Ці чакаць прыхільнікам новую кнігу паэзіі Віталя Рыжкова?
— Найбліжэйшым часам не. Выпусціўшы першую пяць-шэсць гадоў таму, я зразумеў, што наступныя 5 гадоў пра другую нават думаць не буду. Не бывае дзесяцітомніка добрых вершаў. Сваю першую кнігу я пісаў 8 гадоў, з гэтага перыяду свайго жыцця выбраў толькі 35 вершаў. Працягваю пісаць, але нават яшчэ не спрабаваў складаць творы ў адну папку. Я ведаю гісторыю, якую хачу расказаць прынамсі трыма сваімі кнігамі, але збіраюся іх пісаць ледзь не да канца жыцця.
Марына ВЕСЯЛУХА
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут