Пісьменнік Ганад Чарказян — пра тое, як Беларусь стала для яго роднай (zviazda.by)

 

Гэтымі днямі, калі збіралася на інтэрв'ю з Ганадам Чарказянам, на маім начным століку ляжаў зборнік твораў аўтара «Пад адным небам». Гэта другая (пакуль што) кніга пісьменніка, якая, быццам снатворнае, дзейнічае на маю падсвядомасць перад сном. Ці як халодны душ, калі, толькі што прачнуўшыся, навобмацак цягнешся да знаёмай вокладкі, каб набрацца светлых думак на новы дзень і пераняць хоць крышачку мудрасці з сакавітых радкоў аўтара.

А, між іншым, гэтая ўласцівая беларусам мудрасць ліецца з вуснаў курда па нацыянальнасці. На днях Ганад Чарказян, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, завітаў у нашу рэдакцыю.

 

— Ганад Бадрыевіч, як атрымалася, што курд па нацыянальнасці, які нарадзіўся ў Арменіі, стаў беларускім пісьменнікам?

 

— Тады, напэўна, гэта не было вялікім дзівам: мы ўсе жылі ў адной краіне, якая называлася Савецкім Саюзам. Я яшчэ ў школе чытаў класікаў беларускай літаратуры: Якуба Коласа, Янку Купалу, Броўку, Багдановіча... Анталогія беларускай літаратуры, выдадзеная на армянскай мове, была ў маёй бібліятэцы. Гэта адзіная кніга, якую я прывёз з сабой у Беларусь.

 

 

Упершыню я прыехаў сюды ў 1969 годзе. Якраз у той год адкрывалі мемарыяльны комплекс «Хатынь». Апынуўшыся там, я быццам трапіў у іншы свет. Хоць і чытаў шмат пра Вялікую Айчынную вайну, ведаў, што беларускі народ больш чым хто пацярпеў, але калі ўсё ўбачыў на свае вочы, мне стала дрэнна. Вядома ж, малады, уражлівы. Нават не змог сесці ў аўтобус! Ішоў пехам. Ужо цямнела, як спыніўся «Масквіч». Мужчына прапанаваў падвезці і высадзіў мяне амаль каля самага дома, дзе я жыў. Я даваў яму грошы, а ён нават пакрыўдзіўся. Такой была першая сустрэча з беларускім характарам. Другі выпадак быў, калі я працаваў у дарожна-даследчым інстытуце. Правяралі якасць дарог у раёне Лепеля. Лета, спёка, дзесьці далёка віднеецца хутар. Раптам адтуль аддзяляецца кропка і праз поле рухаецца да нас — матэрыялізаваўся стары чалавек. Ён трымае ў руках збан з малаком і кажа: «Сынкі, я бачыў, што вы тут працуеце, і вырашыў, што вам трэба папіць». Ён і дагэтуль стаіць у маіх вачах.

 

 

— Але вы не кажаце пра тое, што менавіта беларуска стала вашай абранніцай. Ці не каханне прымусіла вас змяніць месца жыхарства?

 

— Я працаваў тады на суднарамонтным заводзе ў Туапсэ. І трэба было мне паехаць у Арменію на вяселле брата. Назад вяртаўся на цягніку Ерэван — Масква. Бачу, у тамбуры стаіць дзяўчына. Прыгожая такая. Дарога доўгая, разгаварыліся. Так і прагаварылі ўсю ноч. Апамятаўся, што трэба выходзіць, калі ўжо хвілін 20 цягнік прастаяў у Туапсэ. Рэчы збіраў на хаду. На шчасце, паспеў папрасіць нумар тэлефона. Так і пачалося наша сяброўства з Людмілай Іванаўнай. Перад арміяй нават на два дні прыязджаў у Мінск. Потым перапісваліся. Пісалі адзін аднаму смешныя лісты, і дагэтуль яны ў мяне захоўваюцца. У нас былі рамантычныя адносіны. Праз пяць гадоў мы пажаніліся. Разам ужо больш як 40. Калі я добра адношуся да чалавека, гэта на ўсё жыццё. Іначай быць не можа.

 

— Ці памятаеце, пра што быў ваш першы твор?

 

— Першым маім вершам быў гумарыстычны. Як ні дзіўна, пра бацьку. Яму не спадабалася. Ён нават раззлаваўся і забраў мой сшытак, куды я запісваў усе свае вершы. Калі бацькі не стала, мы, усе браты (нас было чацвёра родных і адзін зводны), сабраліся ў бацькоўскім доме. Помню, як мачаха вынесла каробку і сказала, што гэта для мяне пакінуў бацька. Мы з ім рассталіся нядобра: ён не хацеў, каб я сыходзіў з дому. Пры ўсіх я адкрыў каробку і быў моцна здзіўлены: там ляжаў сшытак, які некалі забраў у мяне бацька, усе мае публікацыі, што з'яўляліся ў друку. Аказваецца, ён іх збіраў...

 

 

Упершыню мой верш надрукавалі ў рэспубліканскім часопісе «Піянер», у тым жа, 1963 годзе, у газеце «Голас піянера» з'явілася і маё першае апавяданне. Помню, нават у Ерэван ездзіў: у рэдакцыі сумняваліся, што я, вясковы хлопец, мог так напісаць. За верш, надрукаваны ў «Піянеры», атрымаў ганарар і купіў 22 порцыі пламбіру — кожнаму аднакласніку.

 

 

Мамы не стала, калі я хадзіў у 8 клас. Апошнія гады школа знаходзілася за сем кіламетраў — у дзень выходзіла па 14. Горш за ўсё было зімой: цемрай ідзеш, цемрай вяртаешся. І ўвесь дзень галодны: сорамна ж было браць з сабой ежу. А яшчэ на нашай вуліцы, дзе мы жылі, часта адключалі святло. А ўрокі трэба ж было вучыць! У нас «буржуйка» была. Адчыняў дзверцы, станавіўся каля яе на калені і пісаў, чытаў.

 

— У свой час вы займелі сабе сур'ёзную падтрымку ў класікаў беларускай літаратуры...

 

— Мне пашанцавала. Я ўдзячны за гэта Броўку, Барадуліну, Лойку, Быкаву. Я прачытаў усё, што ў Васіля Уладзіміравіча было перакладзена на рускую мову, і зразумеў, якім багатым быў яго ўнутраны свет, якім супярэчлівым. Мне цяжка ўспомніць, каб ён калі-небудзь па-сапраўднаму радаваўся. Ён заўсёды быў сур'ёзным, ні аднаго лішняга слова, пазбягаў праяўлення эмоцый. З Рыгорам Барадуліным у нас былі братэрскія адносіны. На яго Бацькаўшчыне, ва Ушацкім раёне, я гасцяваў не аднойчы. Летам я быў там апошні раз, і хата ўжо не тая без свайго гаспадара. Калі ў хаце ніхто не жыве, яна «памірае». І калі ў хуткім часе там не зрабіць музей народнага паэта Беларусі, многае можна страціць.

 

— Гэта праўда, што першым ваш талент заўважыў Пятрусь Броўка?

 

— Пятро Усцінавіч быў для мяне як бацька. І ён адносіўся да мяне як да роднага сына. Гэта чалавек-эпоха, вялікі інтэрнацыяналіст. Пазнаёміліся мы, калі я працаваў інжынерам-сметчыкам у адной будаўнічай арганізацыі. Аднойчы мяне выклікалі на планёрку да дырэктара. Бачу, за сталом пажылы мужчына сядзіць, побач ляжыць кепка, на пінжаку — Зорка Героя Сацыялістычнай Працы. Ім аказаўся Пятрусь Броўка. Мне было даручана заняцца рамонтам лецішча пісьменніка, якое знаходзілася ў Ждановічах. Прымаў работу сам народны паэт, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Задаволены Пятрусь Броўка ўручыў мне пакет: а там — сем кніг аўтара, ды яшчэ і з аўтографамі!

 

 

Калі ў газеце «Во славу Родины» апублікавалі маё армейскае апавяданне, патэлефанаваў Пятро Усцінавіч і паведаміў, што ў ваеннай газеце друкуецца мой цёзка. Мы былі знаёмыя два гады, а я ўсё не адважваўся сказаць, што пішу вершы і прозу. Ужо потым з яго лёгкай рукі мае творы пачалі друкавацца ў «Нёмане».

 

 

Аднойчы мы шпацыравалі каля стадыёна «Дынама», і я прагаварыўся, дзе жыву, нават дом паказаў. І вось святкую сваё 30-годдзе, і раптам званок у дзверы. Пляменніца кажа, што прыйшоў пажылы чалавек. А ў нас у двары жыў мужчына, Савелічам звалі, кантраляваў двор. Я думаў, ён прыйшоў. Выходжу — стаіць у дзвярах Пятро Усцінавіч і трымае тры гваздзічкі, якія ўжо апусцілі галоўкі. Я прадставіў госця сваім сябрам — усім мову заняло.

 

— У кожнага паэта свае чатырохрадкоўі. Кароткія вершы Ганада Чарказяна называюцца чаргаві, што ў перакладзе з курдскай мовы азначае чатыры крокі. Як удаецца ўмясціць глыбокі сэнс усяго ў чатыры радкі?

 

— Сапраўды, у гэтую маленькую прастору часам трэба ўмясціць нешта вялікае, што ты хочаш сказаць. Як гэта адбываецца, я не ведаю. У мяне неяк спыталі, як пішуцца вершы. Я ніколі не рыхтуюся да гэтага. Калі ў мяне агідны, вельмі нядобры настрой, калі я засмучаны, мяне кранулі да глыбіні душы або я пакрыўджаны, магу напісаць чаргаві. Памятаю, аднойчы быў такі стан, я сеў і запар напісаў 60 чаргаві.

 

— Першай вашай кнігай, якую я прачытала, была «Горкі пах палыну». Я вельмі суперажывала галоўнаму герою і злавіла сябе на думцы, што хацела б даведацца пра яго далейшы лёс...

 

— Увогуле, чаму з'явіўся гэты раман? Сам я ў Афганістане не быў, але пра воінаў-інтэрнацыяналістаў ведаю шмат. Мяне заўсёды цікавіў вобраз звычайнага жыхара Афганістана, простага чалавека, якога не турбуе ні вайна, ні палітыка. Больш за тое, у афганцаў і курдаў — агульныя карані. У нас падобныя звычаі. Таму мне не трэба было прыдумляць, як яны ставяцца адзін да аднаго.

 

 

Чаму раман напісаны ад першай асобы? Гэты чалавек — я, які прыехаў у чужую краіну, дакрануўся да іншай культуры, псіхалогіі. Я на сабе адчуў усё тое, што і мой герой. Толькі ён у Афганістане, а я тут. Я і дагэтуль адкрываю для сябе Беларусь. Але культура аб'ядноўвае. Існуе вялікая колькасць звычаяў, якія тысячагоддзямі шануюць як курды, так і беларусы. Карані нашы цесна пераплецены паміж сабой.

 

 

Доўгія гады я рыхтаваўся працягнуць работу над раманам. Баяўся, бо ведаў, што гэта такое: трэба пазбавіцца ад усялякіх думак і сканцэнтравацца толькі на рамане. Калі памятаеце, у галоўнага героя ў Афганістане засталіся дзеці. Адказнасць за іх, кроўная сувязь прымусіць яго вярнуцца. Я не буду раскрываць усе дэталі, скажу толькі, што другая частка рамана будзе прыгодніцкай: галоўны герой, які ўжо ведае мясцовую мову і звычаі, вяртаецца ў Афганістан з заданнем. Будуць розныя выпрабаванні, але я хачу, каб ён застаўся такім жа чыстым хлапчуком, якім быў раней.

 

— Вас можна назваць шчаслівым пісьменнікам. Выдаць столькі кніг, а самае галоўнае займець прызнанне ў чытача, здольны не кожны айчынны пісьменнік. Як удалося за дастаткова непрацяглы час адчуць, што патрэбна чытачу-беларусу?

 

— Вяртаемся да нацыянальнасці. Звыш 45 мільёнаў курдаў налічваецца ў свеце, а дзяржаўнасці няма. Прыкладна тое ж у свой час было з беларусамі. Дзякуй богу, што беларусы не забыліся сваёй гісторыі. І я думаў, якая тэма была б ім даспадобы. Аб міры можна пісаць, аб доме, аб сям'і, якую прыйшлі і разбурылі чужынцы. У маіх творах — і ўнутраная трывога за Беларусь, многія прадстаўнікі якой хочуць жыць, як у Еўропе, забываючыся пра сваё блізкае і роднае. Калі элементарна не захаваць беларускую кухню, пра дранікі і калдуны можна будзе прачытаць толькі ў энцыклапедыі. У Беларусі я пражыў больш, чым дзесьці яшчэ. У мяне тут сям'я, сябры, свой дом. Беларускі народ мне чужы па крыві, але я лічу яго родным.

 

Вераніка КАНЮТА

 

kanyuta@zvіazda.by

 

Загаловак у газеце: Будуючы словам

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
11.00 Беларусь ад “А” да “Я” (Ісп.) (п.)

Далей:
11.20 Беларусь ад “А” да “Я” (Франц.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны