Юбілей пад купалам: 60-годдзе сустракае Белдзяржцырк

Захавалася гарадская легенда, звязаная з мінскім цыркам. Гавораць, што ў Свіслачы і сёння можна пабачыць…марскіх львоў. Гэта, маўляў, нашчадкі гадаванцаў знакамітай дрэсіроўшчыцы Ірыны Сідоркінай. У 1941 яна знаходзілася ў Мінску на гастролях. Падчас бамбардзіроўкі нямецкай авіяцыі ў будынак трапіў снарад. Жывёл у эвакуацыю забраць з сабой не змаглі і выпусцілі ў канал. Іх яшчэ доўгі час бачылі ў воднай артэрыі горада.

Фота: circus.by


60-гадовая гісторыя сталічнага цырка захоўвае шмат цікавых фактаў. Да прыкладу, першую цыркавую трупу ў Мінск прывёз ў 1853 годзе нямецкі князь Карл Гiнэ. Праз трыццаць год у горадзе  з’явіўся стацыянарны цырк. У розны час на яго сцэне выступалі знакамітыя артысты:  заснавальнік знакамітай цыркавой дынастыі Анатоль Дураў, запарожскі асілак Іван Паддубны, італ’янскі дрэсіроўшчык Сцыпіоне Чэнезеллі, уладальнікі аднаго з самых вялікіх перасоўных цыркаў на тэрыторыі Расіі браты Труццы і іншыя. 

Сёння Беларускі дзяржаўны цырк, як і шмат часу таму, гасцінна прымае замежных артыстаў. Для гэтага ёсць сапраўды добрыя ўмовы. Пасля рэканструкцыі, якая завяршылася ў 2010 годзе, былі ўзведзеныя новыя корпусы, пабудаваны шасціпавярховы рэпетыцыйны манеж.

У святочнай праграме, якую сёлета падрыхтавалі да юбілею, прымаюць удзел артысты з розных краін. Прадстаўленне «Цудоўны дом» знаёміць з мінулым і сучаснасцю цырка. У ім прадстаўлены самыя папулярныя цыркавыя жанры.

Сярод удзельнікаў — артысты з Узбекістана — прадстаўнікі шостага пакалення канатаходцаў. Бекзат Ташкенбаеў з братам — бронзавыя прызёры фестываляў у Кітаі, Італіі, удзельнікі міжнароднага фестывалю ў Карэі. На мінскай арэне артысты прадставілі складаны трук, які ў цыркавым асяроддзі ніхто не выконваў ужо 30 год, — піраміду на канаце.

Як расказаў Бекзат, трупа ў Мінску не першы раз і заўсёды прыязджае сюды з задавальненнем. З другога боку, выступаць на гэтай сцэне складана. “Беларускі цырк — месца, дзе працавалі знакамітыя артысты, майстры, таму гэта вялікая адказнасць”, — падкрэслівае артыст. Часткова нумар на мінскай арэне Бекзат і яго трупа выконваюць без страхоўкі. “Галоўнае, — расказвае Бекзат, — засяроджанасць на працэсе, пільная увага. Да таго ўпэўненасці надаюць і 23 гады трэніровак.   

Запрошаныя госці з Расіі — Віктар і Вольга Кудраўцавы — артысты легендарнага маскоўскага цырка Нікуліна. У Мінск яны прыехалі разам са сваімі падапечнымі. Пад пільным кіраўніцтвам Віктара і Вольгі пяць мядзведзіц робяць дзіўнае для дзікіх жывёл: ездзяць на веласіпедзе, круцяць хулахуп і нават водзяць аўто. Самая вопытная з артыстак трупы — 36-гадовая мядзведзіца Мая. Адна з любіміц — і прыгажуня Кабырза. Яе ў цырк на Цвятным бульвары прынеслі сямідзённай малышкай у скрыні з-пад абутку. 

Як расказваюць дрэсіроўшчыкі, першыя гады свайго жыцця мядзведзі праводзяць у іх доме.  «Разумееце, гэта нашы дзеці, — гаворыць  Вольга Кудраўцава. Мы менавіта так да іх ставімся. Вось нядаўна спецыяльна для адной з гадаванак везла лекі з Германіі». «Дзяўчынка—мядзведзіца, якую вы бачылі за рулём аўтамабіля, пяць год таму перанесла складаную аперацыю, — за жонкай падхоплівае Віктар. — Мне казалі, што жывёлу трэба усыпіць. Я з такім рашэннем не пагадзіўся, хадзіў да Максіма (сын Юрыя Нікуліна), прасіў. І сёння яна па—ранейшаму выходзіць на сцэну, працуе нягледзячы на праблемы са здароўем. Ніхто яе не прымушае, яна без сцэны жыць не можа, бо сапраўдная артыстка».  

За вопытам да сваіх замежных калег адпраўляюцца і беларускія артысты. «Нашы артысты толькі што вярнуліся з Баку. Прадстаўляюць зараз свае нумары беларусы таксама ва Украіне і Расіі, — расказвае пра гастрольны графік Белдзяржцырку дырэктар Уладзімір Шабан. — Цыркавое мастацтва інтэрнацыянальнае. Тое, што бачыць пяцітысячная арэна ў Монтэ-Карла, — бачаць і  гледачы, якія прыходзяць у мінскі цырк. Зараз нас за мяжой у асноўным ведаюць па цыркавой балетнай трупе, але, думаю, што на наступным фестывалі праз два гады мы пазнаёмім з нумарамі».

Мінулай восенню у беларускай сталіцы прайшоў першы Міжнародны фестываль цыркавога мастацтва. Мінск прыняў артыстаў з 16 краін. Мерапрыемства атрымалася даволі ўдалым: яго ўзроўнем былі задаволены як журы і ўдзельнікі, так і гледачы, гаворыць мастацкі кіраўнік цырка Вітаўтас Грыгалюнас, узгадваючы пра аўтарытэт мінскай сцэны. «На будучую восень  мы запланавалі правядзенне II фестывалю цыркавога мастацтва. Прыём заявак на ўдзел пачнём 1 сакавіка. Што тычыцца летняй праграмы, яна будзе прымеркавана да  II Еўрапейскіх гульняў», — паведаміў мастацкі кіраўнік.  

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны