Архітэктар Джавані Марыя Бернардоні становіцца сімвалам Беларусі і Сардзініі

Касцёл Божага Цела (Фарны) у Нясвіжы


 Спадчына сусветна вядомага архітэктара Джавані Марыі Бернардоні аб’яднала беларускіх і сардзінскіх прадстаўнікоў культуры. Сваё імя Бернардоні ўвекавечыў у храмах і калегіумах на востраве Сардзінія, а ў беларускім Нясвіжы ён стварыў Фарны Касцёл – першае збудаванне ў стылі барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Невыпадкова італьянскія і беларускія даследчыкі сустрэліся менавіта ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”: яны пабачылі спадчыну Бернардоні на свае вочы і абмеркавалі яго ўплыў на архітэктуру дзвюх краін. Як імя гэтага чалавека злучае Беларусь і Сардзінію ўжо цягам чатырох стагоддзяў – у рэпартажы міжнароднага радыё “Беларусь”. 

Нясвіж можна назваць турыстычнай меккай у сучаснай Беларусі, а музей-запаведнік з яго дамінантай – палацам Радзівілаў – ці не самы папулярны аб’ект сярод гасцей нашай краіны. Пачынаецца шлях турыстаў да гісторыі роду Радзівілаў ад Фарнага касцёла. Цяпер у Нясвіжскім касцёле Божага Цела праводзіцца рэстаўрацыя. Яго велічнае аблічча ўпрыгожвае горад з 16 стагоддзя. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка імкнуўся зрабіць Нясвіж цэнтрам асветы, ён неаднарозова звяртаўся да езуіцкага ордэна з просьбай заснаваць тут калегіум і касцёл. 

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы (Фота: wikimapia.org)

У 1586 годзе ў Нясвіж прыбыў архітэктар – Джавані Марыя Бернардоні. Нельга сказаць, што яго сустракалі як знанага спецыяліста, аднак ужо тады да Нясвіжа дайшлі чуткі пра талент і здольнасці гэтага чалавека. Бернардоні затрымаўся ў Нясвіжы на плённыя 13 гадоў. Ён удзельнічаў у будаўніцтве калегіума і касцёла.

              Касцёл быў узведзены на сродкі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, разам з касцёлам будаваўся і калегіум. Гэта вельмі значны аб’ект не толькі для беларускай гісторыі, але і для ўсіх зямель, якія ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Фактычна для наступнікаў Бернардоні гэты касцёл быў як арыенцір у архітэктуры барока, – адзначае старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка–культурнага музея–запаведніка “Нясвіж” Аляксандр Яраш.

 
Фотавыстаўка архітэктурных работ Бернардоні на Сардзініі, Нясвіжскі замак

Шлях Джавані Марыі Бернардоні да архітэктурных шэдэўраў пралягаў праз штодзённую працу на будоўлі. Ён, чалавек без спецыяльнай адукацыі, спачатку быў памочнікам у італьянскіх архітэктараў. Першы будынак, самастойна спраектаваны ім, паўстаў на Сардзініі ў 1578 годзе. 
 

Прафесар Джорджа Пелегрыні (у цэнтры) на навуковым семінары ў Нясвіжы

                – На Сардзініі прайшоў перыяд росту Бернардоні як архітэктара, а тут, у Беларусі, – плён яго таленту і працы. Не забываемся, што ён быў звычайным будаўніком. Нават на яго магільным камені ў Кракаве напісана, што ён не “архітэктар”, а “будаўнік”. Паколькі ў яго не было дыплома, езуіты яго не прызналі. Шануюць яго выбітныя дасягненні, аднак не прызнаюць Бернардоні як архітэктара, – падкрэслівае прафесар факультэта архітэктуры ва ўніверсітэце Кальяры Джорджа Пелегрыні. – Сучасны архітэктурны факультэт і ваенны шпіталь у адміністрацыйным цэнтры Сардзініі – горадзе Кальяры – месцяцца ў будынках, узведзеных Бернардоні. Сёння можна сказаць, што на Сардзініі захавалася больш архітэктурнай спадчыны Бернардоні, чым у Беларусі. 

Касцёл Божага Цела, Нясвіж (Фота: radzima.org)

Аднак на Сардзініі імя Бернардоні было страчана. Ён згадваецца толькі ў асобных навуковых публікацыях 70–х гг. ХХ ст. Сёння спадчына вялікага архітэктара можа стаць своесаблівым мастом паміж Беларуссю і Сардзініяй. 

                – Мы рабілі рэпартаж пра Сардзінію для беларускіх СМІ. І там беларускі гісторык нагадваў, што Бернардоні жыў на Сардзініі. Дзякуючы гэтаму выпадку нашыя вучоны пачалі паглыбляцца ў гэтую тэму. Так мы адкрылі для сябе шмат створаных Бернардоні архітэктурных аб’ектаў, якія і сёння знаходзяцца вакол нас, – расказвае Ганаровы консул Беларусі на Сардзініі Джузэпэ Карбоні. – Можна сказаць, што нашы сучасныя беларуска–сардзінскія сувязі маюць карані глыбінёй у чатыры стагоддзі. Гэты сімвал мы будзем развіваць і пастаянна праводзіць мерапрыемствы.  

 
Касцёлу Божага Цела ў Нясвіжы – 426 год (Фота: www.nesvizh-news.by)

Мажорнай нотай першага беларуска-сардзінскага праекта, прысвечанага Джавані Марыі Бернардоні, стала выступленне творчага калектыву “Ценорэс Su Cunsonu Santu Juanne de Thiesi”.
 
 
 
– Спеў заўсёды пачынаецца з вакальнай партыі, часцей за ўсё гэта вершы мясцовых паэтаў, пакладзеныя на музыку. Далей гучаць тры галасы. Ёсць некалькі тэорый, што яны сімвалізуюць. Адна з легенд кажа наступнае: першы голас – бас, ён імітуе гукі кароў. Гэта база, своеасаблівы фундамент, да якога далучаюцца ўсе астатнія галасы. Другі голас імітуе бляянне авечак. А трэці – умоўна злучае першыя два. Часцей за ўсё трэці голас сімвалізуе гукі прыроды: напрыклад, спеў птушак, шум ветру. А чацвёрты – голас чалавека, які дамінуе над усімі гукамі прыроды, – тлумачаць удзельнікі калектыву. – Гэтым спевам не вучаць у спецыяльных установах. Мы пераймаем майстэрства ў старэйшага пакалення. Звычайна на слых, бо гэта музыка ніколі не запісвалася.


 


Бюст Бернардоні ў Нясвіжскім парку 

Сцены Нясвіжскага замка пачулі старадаўні сардзінскі спеў, папулярны ў 16 стагоддзі, – той спеў, які, імаверна, слухаў знакаміты беларуска-сардзінскі, польскі, сусветны архітэктар Бернардоні. 
 
Бернардоні на Сардзініі і ў Беларусі
 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны