"Форбс" апублікаваў артыкул, у якім назваў Беларусь цэнтрам распрацовак штучнага інтэлекту

Фота: belta.by

"Форбс" апублікаваў артыкул, у якім назваў Беларусь цэнтрам распрацовак штучнага інтэлекту. Высокую ацэнку аўтары зрабілі на падставе апошніх даных аб поспехах Парка высокіх тэхналогій. Рэцэптам поспеху журналісты назвалі сур'ёзную дзяржаўную падтрымку, заканадаўчыя і адукацыйныя ініцыятывы. Так, эфект ад Дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі", падпісанага ў канцы мінулага года, стаў прыкметны адразу. Ужо ў першым паўгоддзі гэтага года экспарт парка вырас на рэкордныя 40% (без уліку новых кампаній). Беларуская IT-сфера можа служыць прыкладам, як дзяржава здольна дапамагчы стартапам, каб даць ім магчымасць вырасці, а таксама атрымаць ад іх аддачу, падагульняе выданне

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
20.20 Беларусь прапануе (Англ)

Далей:
20.40 Беларуская эканоміка ў развіцці (Англ)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання