У лютым чакаецца візіт у Беларусь славацкага віцэ-прэм'ера па інавацыях і інфарматызацыі

Фота: Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш і карэспандэнт Радыё "Беларусь" Павал Лазовік

 

Беларусь і Славакія адзначаюць 25-годдзе дыпламатычных адносін. Мінулы год стаў пераломным у беларуска-славацкім супрацоўніцтве. Адбыўся шэраг візітаў на высокім узроўні, а ў лютым у Беларусі чакаюць славацкага віцэ-прэм'ера па інавацыях і інфарматызацыі, каб абмеркаваць далейшыя перспектывы ўзаемадзеяння з Беларуссю.

 

15 студзеня ў Мінску ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купала пройдзе славацка-беларускі канцэрт, прысвечаны 25-годдзю ўтварэння Славацкай Рэспублікі і 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін з Беларуссю.


Славакія, краіна блізкая па духу і менталітэту Беларусі. Браціслава праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку, пры гэтым актыўна адстойвае свае нацыянальныя інтарэсы. У Славакіі лёгка зразумеюць беларускую мову. Студэнты вучаць яе на філасофскім факультэце Нітранскага ўніверсітэта, нашы вучаць славацкую ў Мінску. Летась прайшлі прэзентацыі перакладаў Янкі Купалы на славацкую мову. Дарэчы, сам Купала двойчы быў у Славакіі з дэлегацыяй савецкіх пісьменнікаў.


Пра супрацоўніцтва дзвюх краін расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш. Слухайце ў эфіры міжнароднага радыё «Беларусь»!


 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
05.40 Эканамічны пульс (Пол)

Далей:
06.00 Навіны з Беларусі (Пол)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання